https://www.traditionrolex.com/8
<p>Па словах каардынатара праекта экскурсавода-перакладчыка Людмілы Скрадаль, у рамках праекта плануецца зрабіць самую сапраўдную паўнавартасную экскурсію для людзей, якія не могуць убачыць сваімі вачыма характэрныя будынкі горада. А паколькі невідушчыя бачаць рукамі, то ў правядзенні экскурсіі дапамогуць створаныя адмыслова для праекта барэльефы і макеты</p>

У Мінску стартаваў унікальны для Беларусі праект «Дотык да Мінска». Гэта экскурсіі па горадзе для невідушчых, а таксама людзей са слабым зрокам, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Па словах каардынатара праекта экскурсавода-перакладчыка Людмілы Скрадаль, у рамках праекта плануецца зрабіць самую сапраўдную паўнавартасную экскурсію для людзей, якія не могуць убачыць сваімі вачыма характэрныя будынкі горада. А паколькі невідушчыя бачаць рукамі, то ў правядзенні экскурсіі дапамогуць створаныя адмыслова для праекта барэльефы і макеты.

Пра падрабязнасці праекта распавядае каардынатар, экскурсавод-перакладчык Людміла Скрадаль:

– Ідэя праекта заключаецца ў тым, каб даць магчымасць людзям, якія не бачаць тыя архітэктурныя помнікі, якія ёсць у нашым горадзе. Даецца магчымасць дакрануцца і зразумець, якія яны прыгожыя. Каб гэта адбылося ў межах экскурсіі, нам патрэбны нейкі матэрыял. І мы селі, падумалі і вырашылі, што гэта павінны быць 3D макеты.

Першы старт праекта запланаваны на 8 красавіка бягучага года. Падрыхтавана адмысловая фокус-група, якая будзе знаёміцца з прадстаўленымі макетамі, ацэньваючы плюсы і мінусы праекта. Пазнаёміцца з макетамі можна на старонцы mivia.by

Вольга Чарных

https://www.traditionrolex.com/8