https://www.traditionrolex.com/8
<p>Прыкладна 3 тыдні таму грамадская арганізацыя «Беларускі камітэт Міжнароднай рады помнікаў і мясцін» даслала ліст на імя намесніка старшыні Гродзенскага гарвыканкама з просьбай дазволіць правядзенне Фэста экскурсаводаў 20-21 красавіка, паведаміў «Туризму и отдыху» прадстаўнік грамадскай арганізацыі «Беларускі камітэт ІКАМОС» Цімафей Акудовіч</p>

Прыкладна 3 тыдні таму грамадская арганізацыя «Беларускі камітэт Міжнароднай рады помнікаў і мясцін» даслала ліст на імя намесніка старшыні Гродзенскага гарвыканкама з просьбай дазволіць правядзенне Фэста экскурсаводаў 20-21 красавіка, паведаміў «Туризму и отдыху» прадстаўнік грамадскай арганізацыі «Беларускі камітэт ІКАМОС» Цімафей Акудовіч.

Па яго словах, за гэты час у гарвыканкаме адбыліся кадравыя перастаноўкі, намеснік старшыні змяніўся, таму праз некаторы час на ўсялякі выпадак арганізацыя даслала і другі ліст на другое прозвішча. У гэтым лісце «ІКАМОС» «інфармаваў улады аб тым, якую акцыю плануецца правесці ў Гродне, акрэсліў колькасць экскурсій, іх змест, а таксама назваў экскурсаводаў і папрасіў у гарвыканкама аказаць інфармацыйную падтрымку».

Дазволу гродзенскіх улад на гэтае культурніцка-асветніцкае мерапрыемства давялося прасіць таму, что ў мінулым годзе з правядзеннем фэсту ў горадзе ўзніклі праблемы – за дзень да пачатку міліцыянеры папярэдзілі гідаў аб тым, што іх бясплатныя экскурсіі з’яўляюцца несанкцыянаванымі масавымі мерапрыемствамі. Тады ў Гродне планавалася правесці цэлых 8 экскурсій: «Гродна кінатэатральны», «З гісторыі гродзенскай чыгункі», «Гродзенскімі шляхамі В. Быкава», «Музей пажарнай службы», маршруты, прысвечаныя падзеям верасня 1939 года ў гісторыі горада, гродзенскім фотамайстэрням у XIX ст., гісторыі пажараў у Гродне, а таксама вандроўку па маргінальных месцах горада. Экскурсаводамі павінны былі выступіць Таццяна Казак, Таццяна Касатая, Андрэй Чарнякевіч, Мечыслаў Супрон, Ірына Качан, Ігар Ламека і Сяргей Раманаў. Аднак дзеля бяспекі ўдзельнікаў усе мерапрыемствы перанесліся на невызначаны час і ўвогуле не адбыліся зусім.

У гэтым жа красавіку, па словах Таццяны Касатай, праграма Фэста экскурсаводаў у Гродне таксама будзе даволі насычанай. Некаторыя з экскурсій – тыя, што актывісты не змаглі правесці ў мінулым годзе. Гэта маршруты, звязаныя, напрыклад, са 150-годдзем Беларускай чыгункі і з гісторыяй гродзенскіх кінатэатраў. Адзін з маршрутаў носіць рэлігійны характар – яе ўдзельнікі пабачаць храмы ўсіх распаўсюджаных у горадзе канфесій: адну сінагогу, адну каталіцкую і дзве праваслаўныя царквы. Таксама ў гэтым годзе ўпершыню будзе арганізавана экскурсія па Занеманскаму фарштадту Гродна – у адрозненне ад гістарычнага цэнтра, гэты раён незнаёмы нават для большасці мясцовых жыхароў. Яшчэ адзін новы маршрут звязаны з гісторыяй навучальных устаноў даваеннага перыяду горада (канец XIX – пачатак XX ст).

«Нягледзячы на тое, што лісты мы дасылалі ўжо дастаткова даўно, адказу ад гарвыканкама дагэтуль няма. Яшчэ пару дзён пачакаем, а потым будзем тэлефанаваць. Да 20 красавіка засталося няшмат часу. Будзем спадзявацца, што на гэты раз нам ніхто нічога не забароніць» , – кажа Цімафей Акудовіч.

grodno_zdУ красавіку 2012 г. не дазволілі нават правесці экскурсію, прысвечаную 150-годдзю Беларускай чыгункі

 

https://www.traditionrolex.com/8