https://www.traditionrolex.com/8
<p>Тым часам як градус суму па заблукаўшай вясне толькі накаляецца, два сябры Рома і Ігар, наадварот, радуюцца снегу і зацяжную зіму перавялі сабе на карысць. У канцы лютага апантаныя сноўбордам хлопцы вырашылі дзяліцца сваім хобі і з іншымі, трэніруючы пачаткоўцаў асновам фрыстайлу. Пакуль за чай і шашлыкі, аднак назву такое хобі атрымала амбітную – Акадэмія экстрыму</p>

Тым часам як градус суму па заблукаўшай вясне толькі накаляецца, два сябры Рома і Ігар, наадварот, радуюцца снегу і зацяжную зіму перавялі сабе на карысць. У канцы лютага апантаныя сноўбордам хлопцы вырашылі дзяліцца сваім хобі і з іншымі, трэніруючы пачаткоўцаў асновам фрыстайлу. Пакуль за чай і шашлыкі, аднак назву такое хобі атрымала амбітную – Акадэмія экстрыму.

Generation.by выправіўся з першымі вучнямі на трэніроўку ў парк на ўсходзе Мінска.

Арганізуе заняткі той самы Рома Андрыянаў, які паралельна з’яўляецца адным з заснавальнікаў і выкладчыкаў праекту course.by. Дапамагае яму ў гэтай адказнай і вясёлай справе Ігар Гайдукоў. Для хлопцаў сноўбордынг– гэта адзін з галоўных заняткаў у жыцці.

Рома Андрыянаў катаецца ўжо тры гады, але марыў пра сноўборд з 13 год. Перад тым як арганізаваць уласныя трэніроўкі, думаў папрацаваць інструктарам на ўкраінскім горналыжным курорце ў Букавелі ці ў «Сілічах». Але там было шмат усялякай бюракратыі, таму не пайшоў. Пазней ён пабачыў яшчэ адну сноўборд-школу ў Мінску, дзе выкладаюць лепшыя сноўбардысты Беларусі:

2

«Я паглядзеў, чаму яны вучаць — гэтым базавым трукам, якія я ўжо даўно раблю. Тут я і падумаў: «О, крута! А чаму б мне не вучыць людзей?» Тым больш сноўборд — адна з самых любімых спраў, якімі я займаюся. Я падумаў, што крута было б сумясціць не проста забаўку, а яшчэ і вучыць людзей, за што і грошы нейкія мінімальныя можна атрымліваць, — тлумачыць Рома. — Хоць грошы мы яшчэ не атрымліваем (смяецца). Хацелася проста арганізаваць гэта ўсё і паспрабаваць».

3

Другі заснавальнік акадэміі экстрыму, Ігар Гайдукоў, у мінулым годзе скончыў БДУІР, цяпер адпрацоўвае размеркаванне там жа і навучаецца ў магістратуры. Акрамя сноўборда, яго цікавіць музыка – грае на бас-гітары. На сноўборд стаў 6 год таму. Пакрысе пачаў укатваць на дошцы, але на больш высокім узроўні катае трэці сезон. Ідэя замуціць «акадэмію» з’явілася раптоўна:

«Каталіся з Ромам разам у парку. Прыходзілі, спрабавалі нешта новае: ляпілі новыя трампліны, шукалі новыя месцы. Пасля Рома падкінуў ідэю: чаму б не зрабіць справу карыснай і ўвогуле больш масавай? Прапанаваў ідэю з Экстрым-акадэміяй. За дзень да заняткаў мы прыйшлі, зрабілі ўсе трампліны – на трэніроўцы было крута!»

«І я адзін баяўся гэта рабіць, няма ў мяне імя ў Беларусі, як сноўбардыста. Таму я прыцягнуў дзяўчыну са зборнай Беларусі. Выставіў яе прома-ролікі. Яна прыйшла на першы занятак, які цалкам арганізаваў і правёў я. Тады і з’явілася ўпэўненасць», – дадае Раман.

4

Цяпер хлопцы з зацікаўленымі пачаткоўцамі збіраюцца ў фармаце Акадэміі экстрыму — заняткі па выхадных, дзе вучаць асновам фрыстайлу: базавыя скокі, з трампліна ды іншыя крутыя штукі. Мяккага снегу ў парку хапае, што ратуе пачаткоўцаў ад магчымых траўм. Таксама там ёсць вельмі рукасты Ігар, які будуе добрыя кікеры. Праўда, часам яму даводзіцца і паваяваць — з мясцовымі дзецьмі, бо ён укладае сілы ў пабудову трамплінаў, а яны, наадварот, — кідаюць усе намаганні на іх знішчэнне. За ўдзел у трэніроўцы трэба ўнесці 70 тысяч беларускіх рублёў. Частка грошай ідзе на харчаванне, бо трэніроўка на ўвесь дзень. Таму хлопцы клапоцяцца пра ежу, арганізоўваюць шашлык.

5

Пакуль зіма трымаецца, і снег дае магчымасць трэніравацца. Але лета ўжо не за гарамі, і хлопцы плануюць працягваць дзейнасць і займацца таксама нечым экстрэмальным: ці батутамі, ці веласіпедамі, ці скейтамі. Раскрываюць нам канцэпт наступнай ідэі – батут на адкрытым паветры:

«Ёсць гумавы борд, які прышпільваеш і трэніруеш на батуце. Праўда, у Беларусі такі я яшчэ не бачыў ніколі, менавіта нефармальных батутаў. Ёсць батут у залі, як на трэніроўцы, — кажа Рома. — Батут каштуе каля 200 еўра, мы плануем свае грошы ўкласці, і думаем, што ён акупіцца».

6

Уражаннямі з Generation.by дзеляцца першыя вучні.

«Весела і прадуктыўна! Дзякуй настаўнікам за цярпенне і ўвагу! Прычым займаліся амаль да 20 гадзін замест 18, настолькі хутка праляцеў час, што ніхто нават не заўважыў. Прагрэс быў такі адчувальны, што хочацца ўкочваць і ўкочваць», — эмацыйна распавядае Зміцер Грышук.

7

«Было вельмі крута! Я атрымала масу станоўчых эмоцый, снегу ў твар і вялікую колькасць каштоўных парад, выпраўлення памылак і досведу! Хачу яшчэ!» — дадае Насця Малдаванава.

Стаць студэнтам новастворанай «акадэміі» можна праз запіс на занятак у суполцы.
 
Юля Fox

https://www.traditionrolex.com/8