https://www.traditionrolex.com/8
<p><span class="zoomMe">Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт у сваім Твітэры паведаміў пра хуткае вяртанне шведскіх дыпламатаў у Мінск</span></p>

Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт у сваім Твітэры паведаміў пра хуткае вяртанне шведскіх дыпламатаў у Мінск, паведамляе радыё «Свабода».

«Пасля пэўных складанасцей неўзабаве мы зноў накіруем Часовага Паверанага ў справах кіраваць нашым пасольствам у Мінск, Беларусь. Добра для кожнага», — напісаў Більт.

Шведскае пасольства ў Мінску было закрыта па патрабаванню Аляксандра Лукашэнкі, гэтаксама як і беларускае ў Стакгольме, пасля скандалу з дэсантам плюшавых мядзведзяў.

https://www.traditionrolex.com/8