https://www.traditionrolex.com/8
<p>Чле­ны клу­ба здзей­сні­лі ка­ля со­тні па­хо­даў — пе­ша­гор­ных, вод­ных, ве­ла­сі­пед­ных, на­прык­лад, у Кар­па­ты. Не­адна­ра­зо­ва пад­арож­ні­ча­лі па Каў­ка­зе, Кры­ме, Ка­рэ­ліі. А ў Бе­ла­ру­сі ўжо, пэў­на, не за­ста­ло­ся мес­цаў, дзе б яшчэ не па­бы­ва­лі са­лі­гор­скія ту­рыс­ты</p>

Ка­лі­сь­ці я і сам актыў­на за­ймаў­ся са­ма­дзей­ным спар­тыў­ным ту­рыз­мам. Ха­дзіў у гор­ныя па­хо­ды на Цянь-Шань, Каў­каз, Алтай, у лыж­ныя — на Хі­бі­ны, сплаў­ляў­ся на бай­дар­цы па пры­го­жай бе­ла­рус­кай рэ­чцы Бобр.

Але та­ды, у кан­цы 1980-х, гэ­тае за­хап­лен­не не па­тра­ба­ва­ла вя­лі­кіх гро­шай. Пры­нам­сі, да за­па­ляр­на­га го­ра­да Апа­ты­ты мож­на бы­ло да­ехаць цяг­ні­ком, ка­лі мя­не не пад­во­дзіць па­мяць, руб­лёў за трыц­цаць.

За­раз, з улі­кам кош­ту білетаў, мне зда­ва­ла­ся, што ту­рызм — за­хап­лен­не адзі­но­чак. Ака­за­ла­ся, я ве­ль­мі па­мы­ляў­ся.

Зу­сім ня­даў­на сваё двац­ца­ці­год­дзе адзна­чыў ту­рыс­тыч­ны клуб «Вет­разь» Са­лі­гор­ска­га га­рад­ско­га ўні­тар­на­га вы­твор­ча­га прад­пры­емства «ЖКГ «Ком­плекс». Клуб ство­ра­ны ў 1992-м з лёг­кай ру­кі бы­ло­га ды­рэк­та­ра ка­му­на­ль­най служ­бы ста­лі­цы бе­ла­рус­кіх шах­цё­раў Ба­ры­са Крыч­ма­ра, а так­са­ма пры ўдзе­ле за­ўзя­тых ама­та­раў пад­арож­жаў. Ад­ным з іх быў элек­тра­ман­цёр і ад­на­ча­со­ва (на гра­мад­скіх асно­вах) інструк­тар-арга­ні­за­тар па спорту Ана­толь Бу­дзь­ко. Не­ўза­ба­ве ён і ўзна­ча­ліў «Вет­разь», паведамляе «Мінская праўда».

Чле­ны клу­ба здзей­сні­лі ка­ля со­тні па­хо­даў — пе­ша­гор­ных, вод­ных, ве­ла­сі­пед­ных, на­прык­лад, у Кар­па­ты. Не­адна­ра­зо­ва пад­арож­ні­ча­лі па Каў­ка­зе, Кры­ме, Ка­рэ­ліі. А ў Бе­ла­ру­сі ўжо, пэў­на, не за­ста­ло­ся мес­цаў, дзе б яшчэ не па­бы­ва­лі са­лі­гор­скія ту­рыс­ты.

— Вось і ле­тась здзей­сні­лі два ве­ла­сі­пед­ныя па­хо­ды, — рас­каз­вае Ана­толь Бу­дзь­ко. — Па бе­ла­рус­кіх рэ­ках Свіс­лачы, Пры­пяці, Случы на бай­дар­ках сплаў­ля­лі­ся. Пад­арож­ні­ча­лі бай­да­рач­ні­кі пад кі­раў­ніц­твам во­пыт­на­га ту­рыс­та Пят­ра Бу­ль­бян­ко­ва і за меж­амі рэ­спуб­лі­кі: па­ка­ра­лі ад­ну з на­ра­віс­тых рэк у Ка­рэ­ліі.

Арга­ні­зоў­ва­юцца ван­дроў­кі і пра­во­дзяц­ца за ўлас­ны кошт удзе­ль­ні­каў. Але не то­ль­кі. Да­во­лі час­та спон­сар­скую да­па­мо­гу энту­зі­ястам з «Вет­ра­зя» аказ­вае ЖКГ «Ком­плекс». Прад­пры­емства па­кла­па­ці­ла­ся і пра ту­рысцкі рыш­ту­нак — па­лат­кі, спа­ль­ныя мяш­кі, спе­цы­яль­ныя ды­ван­кі, ка­ра­бі­ны, вя­роў­кі, бай­дар­кі і мно­гае іншае.

Зрэш­ты, «Вет­разь» уз­яў на ся­бе і спар­тыў­на-ма­са­вую ра­бо­ту. Што­год вет­ра­зеў­цы ла­дзяць ся­род ра­бот­ні­каў ка­му­на­ль­най служ­бы Са­лі­гор­шчы­ны бо­льш за дзя­сята­к спа­бор­ніц­тваў па роз­ных ві­дах спорту, фар­мі­ру­юць ка­ман­ды для ра­ённых і аб­лас­ных спа­бор­ніц­тваў. Да­рэ­чы, вы­сту­па­юць ка­ман­ды ве­ль­мі па­спя­хо­ва. Так, збор­ная ЖКГ «Ком­плекс» двой­чы за­йма­ла дру­гое мес­ца ў спар­та­кі­ядзе ся­род ка­му­на­ль­ні­каў Мін­шчы­ны — па вы­ні­ках 2011 і 2012 га­доў.

Ба­га­ты во­пыт ма­юць акты­віс­ты клу­ба Юрый Ку­дзя­ле­віч, Сяр­гей Кур­бан, Алег Ла­гу­цін, Алег Пра­ка­по­віч, Ігар Смір­ноў, Іван Клім­чан­ка, Па­вел Бой­ка, Тац­ця­на Су­во­ра­ва, Надзея Па­ляш­чук, Іна Клім­чан­ка і мно­гія іншыя ў пра­вя­дзен­ні ту­рыс­тыч­ных злё­таў. Вет­ра­зеў­цы да­па­ма­га­юць у арга­ні­за­цыі та­кіх злё­таў не то­ль­кі ў род­ным ра­ёне, але і на Брэс­тчы­не.

Дзя­ку­ючы «Вет­ра­зю» спорт і ту­рызм ста­лі лю­бі­мым за­хап­лен­нем для мно­гіх ра­бот­ні­каў ЖКГ «Ком­плекс». Клуб з за­да­ва­ль­нен­нем на­вед­ва­юць і пра­цаў­ні­кі мно­гіх іншых прад­пры­емстваў Са­лі­гор­шчы­ны. Акра­мя та­го, пад уплы­вам «Вет­ра­зя» пад­обныя аб’яднан­ні па­ча­лі дзей­ні­чаць, ска­жам, на «Бе­ла­ру­сь­ка­ліі», у Са­лі­гор­скім інсты­ту­це пра­блем рэ­сур­саз­бе­ра­жэн­ня, іншых ка­лек­ты­вах.

Сяр­гей КВІТ­КЕ­ВІЧ

https://www.traditionrolex.com/8