https://www.traditionrolex.com/8
<p>Маштабная краязнаўчая акцыя пройдзе 20-21 красавіка. Летась Гродна быў адзіным горадам, дзе фэст не дазволілі<strong></strong></p>

Маштабная краязнаўчая акцыя пройдзе 20-21 красавіка. Летась Гродна быў адзіным горадам, дзе фэст не дазволілі.

Задоўга да даты фэсту «Беларускі камітэт ІКАМОС» напісаў у гарвыканкам ліст з просьбай дазволіць правядзенне экскурсій і аказаць інфармацыйную дапамогу. Папярэдне арганізатары атрымалі згоду мясцовых улад, паведамляе belsat.eu.

«Мы даслалі афіцыйныя лісты ў адміністрацыі тых гарадоў, дзе плануецца больш за тры экскурсіі. Гэта ўсе абласныя цэнтры», – паведаміў прадстаўнік беларускага ІКАМОСу Цімох Акудовіч.

Гродзенскія гіды правядуць экскурсіі, якія не адбыліся летась: «З гісторыі гродзенскай чыгункі», «Гродна маргінальны ў пачатку ХХ ст. », «Кінатэатральны Гродна».

«Апроч гэтага, мы прыдумалі новыя маршруты: «Вандроўка па занёманскім фарштаце», экскурсія па Уладзімірскай царкве і анімаваная экскурсія для дзяцей», – распавяла гродзенская краязнаўца Таццяна Касатая.

Поўны спіс экскурсій Гродна і ў іншых гарадах даступны на сайце «Фэсту экскурсаводаў».

Летась напярэдадні экскурсій участковыя міліцыянеры абышлі ўсіх вядоўцаў вандровак і папярэдзілі пра адміністратыўную адказнасць. Праваахоўнікі сцвярджалі, што неабходна было загадзя падаць заяву ў гарвыканкам на правядзенне масавага мерапрыемства.

Гэта быў прэцэдэнт, бо экскурсіі ў іншых гарадах у межах «Фэсту экскурсаводаў» увагі міліцыі не выклікалі. Гродзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч напісаў заяву мясцовым уладам. Ён прасіў патлумачыць, ці можна лічыць экскурсію масавым мерапрыемствам і, калі так, ці значыць гэта, што любая турыстычная вандроўка ў горадзе можа праводзіцца толькі пры наяўнасці пісьмовага дазволу старшыні гарвыканкама. Адказ чыноўнікаў быў настолькі лаканічным, што для многіх выглядае нелагічна: «Гарадскі выканаўчы камітэт – установа, якая можа адказаць на ваша пытанне».

Аліна Каранкевіч

https://www.traditionrolex.com/8