https://www.traditionrolex.com/8
<p> Бліжэйшыя дні пройдуць у Варшаве пад знакам Беларусі</p>

У нядзелю пройдзе традыцыйны канцэрт «Салідарныя з Беларуссю». На бягучым тыдні таксама адбудзецца прэм’ера кінастужкі «Жыве Беларусь!», паведамляе Polskie Radio S.A.

Канцэрты ў знак салідарнасці з Беларуссю з 2006 года ладзіць ініцыятыва Wolna Bia?oru?. Сёлетні канцэрт будзе праходзіць восьмы раз. Пра тое, што можна будзе пачуць у варшаўскім Старым горадзе, расказвае каардынатар канцэрту Філіп Пэльц.

Ф. Пэльц: «На канцэрце ў Варшаве выступяць як польскія, так і беларускія гурты. З польскага боку гэта будуць Strachy na Lachy i Izrael разам з гасцямі – Мунек Сташчык і Венё. Беларускія гурты – «Крамбамбуля» на чале з Лявонам Вольскім і «Дзецюкі». Акрамя гэтага са сцэны выступяць госці – гэта жонкі беларускіх апазіцыянераў, якія сядзяць у турме. Плануюцца хэпэнінгі, удзел у якіх будзе прымаць публіка».

Падобны канцэрт ужо адбыўся ў Гданьску, а 19 красавіка, у пятніцу, пройдзе ў горадзе Шчэціне.

Акрамя канцэрта, 20 красавіка ў кінатэатры «Атланціка» ў Варшаве будзе арганізаваны спецыяльны паказ фільма «Жыве Беларусь!», які на бягучым тыдні выходзіць на экраны польскіх кінатэатраў. Стужка распавядае пра лёс беларускага музыкі, пра яго апазіцыйную дзейнасць. Галоўны герой, Мірон, адкрыта супрацьстаіць сістэме, якая пераследуе яго і яго сям'ю.

3

Адразу пасля спецыяльнага паказу адбудзецца спатканне з жонкамі беларускіх апазіцыянераў: Наталляй Пінчук, Марынай Адамовіч, Настай Дашкевіч і дачкой Міколы Аўтуховіча Кацярынай.

Арганізатар канцэрта і сустрэчы з жонкамі палітвязняў – ініцыятыва Wolna Bia?oru?. На старонцы імпрэзы чытаем: «Пра суседзяў варта памятаць і варта ім дэманстраваць сваю памяць. Асабліва, калі гэта такія сардэчныя суседзі. Ужо некалькі гадоў нашу падтрымку беларускаму грамадству мы выказваем між іншым у рытме гучнай музыкі. Мы запрашаем на культавы канцэрт «Салідарныя з Беларуссю». Няхай польска-беларуская салідарнасць знойдзе сваё адлюстраванне на сцэне і вакол яе!»

На старонцы канцэрта можна паслухаць музыку выканаўцаў, якія выступяць у Варшаве: solidarnizbialorusia.pl

ав

https://www.traditionrolex.com/8