https://www.traditionrolex.com/8
<p>Як ты даведалася пра выбухі ў Бостане? Як ні дзіўна, з Фэйсбуку і беларускіх СМІ</p>
За пару апошніх дзён Амерыка зноў пераўтварылася ў адну з самых гарачых кропак планеты.

Выбухі на трасе знакамітага марафона ў Бостане, на заводзе мінеральных угнаенняў у Тэхасе забралі і скалечылі дзясяткі жыццяў.

Па волі лёсу ў гэтыя дні ў ЗША (г. Чыкага) знаходзіцца адна з аўтараў «Твайго стылю» Альгуня Камягіна (на здымку ў цэнтры), якая падзялілася з намі сваімі ўражаннямі наконт таго, што адбываецца там зараз.

1

– Як ты даведалася пра выбухі ў Бостане?

– Як ні дзіўна, з Фэйсбуку і беларускіх СМІ.

– Якой была рэакцыя знаёмых табе амерыканцаў на ўсё гэта?

– Людзі абмяркоўваюць гэтыя падзеі, але, што вельмі дзіўна для нас, без усялякай істэрыі. Канечне, усе засмучаныя і моцна перажываюць трагедыю, але вакол усё выглядае спакойна.

– Якія перамены ў жыцці Чыкага ты заўважыла пасля бостанскіх выбухаў?

– Візуальна нічога быццам бы не змянілася. Праўда, кантроль пры ўваходзе ў розныя дзяржаўныя ўстановы стаў больш жорсткім, на масавых мерапрыемствах павялічылася колькасць аховы. У мясцовых газетах з’явіліся поўнакаляровыя дадаткі з апісаннем гісторыі тэракта, рознымі схемамі, гісторыямі. Гэтыя дадаткі бясплатна раздаваліся на вуліцах.

2

А так на вуліцах нейкіх перамен я не заўважыла.

Даведка «ТС»:

У выніку выбухаў, якія прагрымелі на месцы фініша традыцыйнага Бостанскага марафону, загінулі тры чалавекі. Яшчэ некалькі дзясяткаў людзей атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. 

3

Некалькі секунд пасля выбуху ў Бостане. Фота mashable.com

В. Дрэма

https://www.traditionrolex.com/8