https://www.traditionrolex.com/8
<p>Кс. Антоні правёў удзельнікаў экскурсіі па касцёлу і яго сутарэннях, а таксама паказаў унікальны драўляны лямус. У сутарэннях ужо некалькі год існуе невялікі музейчык</p>
Сёлета фэст адбываецца 19-20 красавіка, у праграме – 13 экскурсій па Гродне. Першай стала экскурсія па касцёлу Звествання Маці Божай і былым брыгідскім манастыры (на рагу вул. Маркса і Маладзёжнай), якую правёў рэктар касцёла кс. Антоні Грэмза.

Кс. Антоні правёў удзельнікаў экскурсіі па касцёлу і яго сутарэннях, а таксама паказаў унікальны драўляны лямус. У сутарэннях ужо некалькі год існуе невялікі музейчык.

Карэспандэнту “Твайго стылю” удалося даведацца крыху пра планы рэстаўрацыі кляштарнага комплекса. Гэтак, мае быць аднолена брама, што колісь існавала з боку Дома сувязі, а ў адрэстаўраваным лямусе размесціцца дыяцэзіяльны музей. На аднаўленне званіцы, знішчанай у савецкі час, грошай няма.

1

2

3

4

5

6

Са спісам усіх экскурсій у Гродне можна азнаёміцца тут.

Аляксей Табяшэўскі Ян Лялевіч 

Здымкі Яна Лялевіча

https://www.traditionrolex.com/8