https://www.traditionrolex.com/8
<p>Вось і адбыўся ў Браславе Фэст экскурсаводаў. Вандроўку «Ад сойміка да староства» сабраліся здзейсніць больш за дваццаць браслаўцаў. Літаральна кожны крок маршрута быў прадстаўлены новай эпохай або сацыяльна-культурным асяродкам</p>

Вось і адбыўся ў Браславе Фэст экскурсаводаў. Вандроўку «Ад сойміка да староства» сабраліся здзейсніць больш за дваццаць браслаўцаў. Літаральна кожны крок маршрута быў прадстаўлены новай эпохай або сацыяльна-культурным асяродкам, паведамляе Westki.info.

У гэтым дапамагалі экскурсаводам – Галляшу Сяляве і Ганне Базарэвіч – загадзя падрыхтаваныя артэфакты. На старажытным гарадзішчы ўдзельнікі фэсту праслухалі ціквавы аповед пра раннюю гісторыю старажытнага Браслава і на высокім вале з відам на Дрывяты пачулі гукі старадаўняй дуды.

Пазней вандроўка працягвалася каля былой Ратушнай плошчы і гандлёвых радоў. На былой вуліцы Вялікай экскурсаводы паглыбіліся ў яўрэйскі асяродак ХІХ – ХХ стагоддзяў.

Прашпацыравалі да страчанай брукаванкі, якая вяла да сінагагальнага двара, які быў цэнтрам рэлігійнага і свецкага жыцця браслаўскіх яўрэяў. Тут адбылася дэманстрацыя «куплі-продажу» тавараў праз брудную дарогу, якую напачатку ХХ стагоддзя можна было назіраць у мястэчку. Каля камяніцы-вяндлярні пакаштавалі вэнджанага сала. А на наступным кроку адведалі яўрэйскі ліманад.

1

Каля касцёла ў Браславе. Фота міжваеннага часу

Вандроўка працягвалася па вуліцах, якія страцілі свае прыгожыя назвы: Вялікая, Нарбутаўская, Паштовая, Рынкавая, 3-травеньская. Параўноўвалі местачковыя краявіды з фотаздымкамі мінулага стагоддзя, слухалі сумныя і вясёлыя аповеды з гісторыі Браслава.

2

Kolonia urz?dnicza – жылы квартал для супрацоўнікаў павятовай адміністрацыі ў Браславе. Фота міжваеннага часу

Шпацыруючы праз кварталы 1920-х гадоў, якія спраектаваў прафесар Віленскага ўніверсітэта Юліуш Клос, даведаліся, дзе жыў браслаўскі стараста і тагачаснае чынавенства. А каля Спартовага дома, у якім «пры Польшчы» праходзілі канцэрты і розныя культурніцкія мерапрыемствы, экскурсаводы заспявалі польскую песню «Гэй, саколы!»

3

Dom sportowy ў Браславе. Фота міжваеннага часу

Лагічная кропка ў экскурсіі была пастаўленая на плошчы каля будынка староства. Вельмі цёпла з намі развіталіся слухачы, некаторыя з якіх прывезлі ў калясках дзетак.

Фэст экскурсаводаў праводзіўся ў Браславе ўпершыню. І атрымаўся. Праз год арганізатары зноў будуць здзіўляць браслаўцаў гісторыяй роднага горада.

Ганна Базарэвіч

https://www.traditionrolex.com/8