https://www.traditionrolex.com/8
<p>На жаль, сёлета «ДАХ» распачаўся ў даволі сціснутых ўмовах. Два гады запар фестывалі збіралі ўдзельнікаў у Палацы мастацтва. Сотні мастакоў, музыкаў, перформераў, літаратараў, фатографаў маглі вольна выстаўляць свае працы, праекты, перфомансы. У гэтым годзе прыют «ДАХу» даў Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Прасторы, можа, і не так шмат, затое атмасфера вельмі ўтульная. Можна нават сказаць, што канцэнтраваная</p>
Учора, 24 красавiка, у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску адкрыўся міжнародны фестываль «ДАХ: У канцы канца», паведамляе «Народная воля».

Цікава, але першапачаткова «ДАХ» збіраўся далёка ад Беларусі. Ён нарадзіўся ў берлінскай арт-сядзібе «Тахелес» у 2001 годзе. З таго часу фестываль яднае мастакоў з усяго свету.

На жаль, сёлета «ДАХ» распачаўся ў даволі сціснутых ўмовах. Два гады запар фестывалі збіралі ўдзельнікаў у Палацы мастацтва. Сотні мастакоў, музыкаў, перформераў, літаратараў, фатографаў маглі вольна выстаўляць свае працы, праекты, перфомансы. У гэтым годзе прыют «ДАХу» даў Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Прасторы, можа, і не так шмат, затое атмасфера вельмі ўтульная. Можна нават сказаць, што канцэнтраваная.

https://www.traditionrolex.com/8