Вуліца Савецкая ў Гродне ператворыцца ў «гродзенскі Арбат»

27.04.2013 - Новости

Вуліца Савецкая ў Гродне ператворыцца ў «гродзенскі Арбат»

Адным з галоўных герояў «Арбата» стане вядомы беларускі дзеяч – Напалеон Орда. Фокуснікі, жанглёры, бодзіарт, выставы карцін і фатаздымкаў з выявамі Гродна напоўняць вуліцы горада. Пераможцу фотаконкурса чакае палёт на паветраным шары

На адзін дзень вуліца Савецкая ў Гродне ператворыцца ў «гродзенскі Арбат» – галерэю пад адкрытым небам, паведамляе радыё «Рацыя».

Адным з галоўных герояў «Арбата» стане вядомы беларускі дзеяч – Напалеон Орда. Фокуснікі, жанглёры, бодзіарт, выставы карцін і фатаздымкаў з выявамі Гродна напоўняць вуліцы горада. Пераможцу фотаконкурса чакае палёт на паветраным шары.

– Кожны месяц мы будзем прысвячаць нейкаму знакамітаму дзеячу нашага горада. У маі – гэта Напалеон Орда. Галоўным мерапрыемствам з’яўляецца правядзенне выставы на Савецкай вуліцы пачынаючы ад Леніна да Савецкай плошчы. Галерэі, дзе ў асноўным будуць прадстаўлены яго карціны, а таксама карціны нашых мастакоў, фатографаў, студэнтаў факультэта мастацтваў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Там будуць прадстаўлены горад у асобах, пейзажы горада, закаханы горад, усе часткі выстаў будуць адлюстроўваць нейкую ідэю.

Для ўдзельнікаў запланавана экскурсія па месцах, дзе маляваў Напалеон Орда. Маршрут будзе падзелены на часткі, у кожнай з якіх мастакі будуць рабіць замалёўкі горада. Праект «Жывая гісторыя» быў задуманы тры гады таму гродзенскім студэнтам Раманам Талалуевым, каб ажывіць і зрабіць гісторыю больш даступнай.

Кацярына Мартыневіч

Рубрики: Праздники

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах