https://www.traditionrolex.com/8
<p>Як часта вы карыстаецеся электроннай рэгістрацыяй на цягнікі?</p>
Ліст чытача газеты «Наша Нiва».
****
Я актыўна карыстаюся паслугай электроннай рэгістрацыі на цягнікі ад самага яе з’яўлення. А непрыемнасці ўзніклі менавіта тады, калі спатрэбілася неадкладна раніцай 19 красавіка быць у Віцебску.

Я абрала купэйны вагон у цягніку «Баранавічы–Віцебск», які ў Мінск прыбывае ў 23.32. Пазбегнуўшы стаяння ў чарзе за папяровым білетам, я працягнула правадніцы пашпарт, па якім мяне павінны былі пасадзіць на аплочанае месца. Але ў адказ убачыла яе здзіўлены твар.

І тут пачаўся марафон: жанчына адправіла да начальніка цягніка, але ён не меў інфармацыі пра маю рэгістрацыю і накіраваў у касу. Там не маглі раздрукаваць білет — зноў да начальніка — да адміністратара... У выніку такіх «няшчасных» назбіралася чалавек дзесяць, і начальнік цягніка прапанаваў выкупіць білеты ў агульны вагон (хаця ўсе аплацілі купэ!). Не дапамаглі нават нашы мабільнікі, з экранаў якіх мы паказвалі сваю рэгістрацыю: ва ўсім свеце гэтага дастаткова. Канешне, да начальніка прэтэнзій быць не можа — ён дзейнічаў па інструкцыі.

А раздрукоўкі з нашай рэгістрацыяй засталіся ў Баранавічах — іх не перадалі ў цягнік. Абурыў нават не факт збою ў працы (здараецца), а абсалютнае бяздзеянне работнікаў БЧ. За дваццаць хвілін, што цягнік стаяў у Мінску, можна было шмат чаго зрабіць, каб пасажыры паехалі: патэлефанаваць, прыслаць раздрукоўку па факсе. Ці проста папярэдзіць Мінск-Пасажырскі пра хібы баранавіцкіх работнікаў. Цягнік быў каля трох гадзін у дарозе, а ніхто так і не прызнаўся ў збоі сістэмы альбо нядбайнасці супрацоўнікаў. У выніку цягнік паехаў з паўпустымі вагонамі-купэ.

Добра, што мой малады чалавек быў на машыне.

Мы зрабілі запіс у кнізе скаргаў, набылі новыя білеты ў купэ (!), узялі з сабой яшчэ некалькі такіх жа гаротнікаў і нагналі цягнік у Барысаве. Раніцай у 5.45 я была ў Віцебску.

Гэтая сітуацыя паказала, што ў супрацоўнікаў БЧ не прадуманы дзеянні на выпадак форсмажорных сітуацый, што і адбылося з намі.

Дадам, што ў Мінск я вярнулася, і электронная рэгістрацыя спрацавала без збояў.

Юля С.

https://www.traditionrolex.com/8