https://www.traditionrolex.com/8
<p>Кожная нацыя павінна мець свой расповед пра мінулае, свой нацыянальны наратыў. Але як быць з такім мінулым, якое належыць не адной нацыі, геаграфія якога ў сучаснай сітуацыі не супадае з межамі адной дзяржавы?</p>

Кожная нацыя павінна мець свой расповед пра мінулае, свой нацыянальны наратыў. Але як быць з такім мінулым, якое належыць не адной нацыі, геаграфія якога ў сучаснай сітуацыі не супадае з межамі адной дзяржавы?

Прыходзьце 2 мая на публічную лекцыю Urbi et orbi з гісторыкам Русцісам Камунтавічусам а 18.30, зала Princess II, гатэль Crowne Plaza Minsk, (Кірава, 13), паведамляе Dzedzich.org.

Як паразумецца суседзям, якія ў рознай палітычнай, ідэалагічнай, культурнай стылістыцы ствараюць свае міфы, песні, свае літаратурныя творы і нават навуковыя даследаванні пра адно і тое ж агульнае мінулае? Гэтыя пытанні набіраюць сваёй моцы і актуальнасці, калі гаворка ідзе пра агульную для Беларусі і Літвы спадчыну Вялікага княства Літоўскага.

Дзеля таго, каб пачаць шукаць шляхі паразумення, каб імкнуцца не да пераканання адзін аднаго ў правільнасці сваіх версій, а да таго, каб гістарычны наратыў пра ВКЛ стаў больш поўным, цікавым, беларусы і літоўцы павінны прызнаць гэтую рознасць падыходаў не як тое, што супярэчыць адно аднаму, а як тое, што дапаўняе, дазваляе нам быць больш адэкватнымі ў сваіх версіях мінулага.

«І палякі, і літоўцы, і беларусы ўсё адно будуць мець свой нацыянальны наратыў і пра ВКЛ, і пра Вільню. Але сэнс у тым, каб зразумець крытычна адно аднаго, не стараючыся знішчыць версію апанентаў. Чытаючы ўсё і думаючы над гэтым, будзеш набліжацца да аб’ектыўнага бачання», – кажа ў інтэрв’ю дырэктар Інстытута Вялікага княства Літоўскага (Каўнас, Літва), дацэнт Універсітэта Вітаўта Вялікага (Каўнас, Літва) . Па словах спадара Камунтавічуса, у такой сітуацыі літоўскія гісторыкі галоўным чынам павінны быць зацікаўленыя не ў тым, каб беларускую інтэрпрэтацыю гісторыі ВКЛ больш наблізіць да літоўскай версіі, а наадварот – каб беларуская гісторыяграфія ВКЛ развівалася як мага больш незалежна і прафесійна.

2 мая ў межах цыкла публічных лекцый Лятучага ўніверсітэта Urbi et Orbi доктар гісторыі Русціс Камунтавічус разважае на тэму: «Чаму ў Літве ВКЛ дагэтуль лічыцца літоўскай дзяржавай?» (Crowne Plaza, зала Princess II) пачатак а 18.30.

9999

Гэтая лекцыя – спроба ўсведамлення іншага пункту гледжання, праз які можна адкрыць для сябе новыя старонкі сваёй гісторыі.

Міхась

https://www.traditionrolex.com/8