60 гродзенцаў прымуць ўдзел у сёлетнім «маратоне крэсовым»

01.05.2013 - Новости

60 гродзенцаў прымуць ўдзел у сёлетнім «маратоне крэсовым»

Удзельнікі – гэта ў асноўным не прафесіяналы, а простыя аматары экалагічнай хуткай язды

60 гродзенцаў прымуць ўдзел у першым сёлетнім «маратоне крэсовым» пад Беластокам у мястэчку Васількаў, які пройдзе 1 мая, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Сёлетні марафон будзе праходзіць па трох катэгорыях складанасці. Адзін з гродзенскіх удзельнікаў веласипеднага руху Іван Найдзёнаў мяркуе, што агулам стартуе больш як 400 веласіпедаў.

– Гродзенцы пачалі браць удзел з першага старту. Мы прыязджаем кожны раз. Спачатку гэта было каля 20 чалавек, а цяпер паедзе на першы марафон каля 60 чалавек. Жадаючых было больш. Мы і візы атрымалі дзякуючы польскаму боку. Каля 70 чалавек іх атрымалі, таму цяпер цягам усяго сезона мы зможам спакойна выязджаць на гэтыя марафоны. У гэтым годзе плануецца 14 марафонаў, адзін з іх пройдзе ў Гродне. Вось такая прапорцыя развіцця веласіпеднага руху – 13 да 1.

Яшчэ на марафон прыедуць два дзясяткі веласіпедыстаў з Мінска. Удзельнікі – гэта ў асноўным не прафесіяналы, а простыя аматары экалагічнай хуткай язды. Па выніках сёлетняга першага марафону гродзенцы спадзяюцца атрымаць прызавыя месцы. Летась два гродзенцы Юрый Котаў і Андрэй Мурыгін былі прызёрамі спаборніцтва.

Якуб Сушчынскі

Рубрики: Активный Туризм Акции

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах