<div class="summary">
<p>Акрамя гэтага з’явіліся начныя аўтобусы. У дзённыя гадзіны экспрэс з аўтавакзала «Цэнтральны» адыходзіць кожныя 40 хвілін.</p>
</div>

Да 1 мая з «Цэнтральнага» ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» кожны дзень было 14 прыгарадных маршрутаў. Зараз — ажно 27. Першы з іх адпраўляецца ў 2.20 ночы (раней першы аўтобус адыходзіў у 4 гадзіны), апошні — у 23.40. Кошт білета — 18 450 рублёў (было 16 тысяч). Па дарозе экспрэс робіць толькі адзін прыпынак — ля станцыі метро «Уручча» і даязджае да аэрапорта прыкладна за 50 хвілін. Раней прыпынкаў было 5-6 (у залежнасці ад рэйса), час у дарозе — 1 гадзіна 20 хвілін.

Нагадаем, што на пачатку красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць правесці да аэрапорта чыгунку. На яго думку, гэта павялічыць колькасць жадаючых здзейсніць авіяпадарожжа, паведамляе Euroradio.

Алесь Пілецкі