https://www.traditionrolex.com/8
<p>У экспазіцыі прадстаўлена каля тысячы прадметаў з прыватных збораў гродзенскіх калекцыянераў</p>
30 красавіка ў мастацкім аддзеле Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Карскага адкрылася выстава «Гродна ў ХХ ст.». У экспазіцыі прадстаўлена каля тысячы прадметаў з прыватных збораў гродзенскіх калекцыянераў, паведамляе «Твой стыль».

Свае старыя здымкі, паштоўкі, газеты,часопісы, дакументы і прадметы колішняга ўжытку прадставілі Аляксандр Сявенка, Януш Паруліс і ўдава гродзенскага калекцыянера Аляксандра Рымарчука, што памёр тры гады таму.

Пасля адкрыцця выставы рэй узялі гродзенскія музыкі, якія зайгралі некалькі песень, прысвечаных гораду над Нёманам і складзеных на вершы гродзенскіх паэтаў, у тым ліку на словы старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Саюза пісьменнікаў Людмілы Кебіч.

1

3

Лекцыю-уводзіны ў гісторыю Гродна ў ХХ ст. прачытала навуковы супрацоўнік Музея гісторыі рэлігіі Людміла Русецкая, пасля чаго галоўны бібліятэкар аддзела мастацтваў бібліятэкі Людміла Удавенка правяла экскурсію па экспазіцыі.

4

5

6

Выстава будзе адкрыта на працягу трох месяцаў.

7

8

Ян Лялевіч

https://www.traditionrolex.com/8