https://www.traditionrolex.com/8
Як паведамляе nn.by, у цырымоніі адкрыцця «Прэзідэнт-атэля» прыняў удзел Аляксандр Лукашэнка.

«Добрая, прыстойная гасцініца», – падсумаваў ён. Рэканструкцыя будынка працягвалася два з паловай гады. Цяпер гасцініца будзе лічыцца адной з самых прэстыжных у сталіцы. Вось некалькі цікавых фактаў пра новабуд.

За год беларус можа зарабіць на дзве з паловай ночы ў прэзідэнцкім нумары «Прэзідэнт-гатэля» – фоты
За год беларус можа зарабіць на дзве з паловай ночы ў прэзідэнцкім нумары «Прэзідэнт-гатэля» – фоты За год беларус можа зарабіць на дзве з паловай ночы ў прэзідэнцкім нумары «Прэзідэнт-гатэля» – фоты За год беларус можа зарабіць на дзве з паловай ночы ў прэзідэнцкім нумары «Прэзідэнт-гатэля» – фоты За год беларус можа зарабіць на дзве з паловай ночы ў прэзідэнцкім нумары «Прэзідэнт-гатэля» – фоты За год беларус можа зарабіць на дзве з паловай ночы ў прэзідэнцкім нумары «Прэзідэнт-гатэля» – фоты За год беларус можа зарабіць на дзве з паловай ночы ў прэзідэнцкім нумары «Прэзідэнт-гатэля» – фоты За год беларус можа зарабіць на дзве з паловай ночы ў прэзідэнцкім нумары «Прэзідэнт-гатэля» – фоты

Былая «Кастрычніцкая»

«Прэзідэнт-атэль» паўстаў на месцы савецкай гасцініцы «Кастрычніцкая». Ён знаходзіцца на рагу вуліц Энгельса і Кірава, насупраць рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы.

«Кастрычніцкая» была пабудавана ў 1980-м, аднак яе вырашылі знесці цалкам і ўзводзіць будынак з нуля.

Атэль будзе пяцізоркавым. Гэта трэцяя гасцініца такога кшталту ў краіне. Папярэднікамі былі камунальная «Еўропа» і турэцкая «Краўн Плаза».

Належыць Кіраўніцтву справамі

Замоўцам рэканструкцыі стала РУП «Атэль «Мінск», якое ў сваю чаргу ўваходзіць у структуру Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Той жа ўласнік у сталічных атэляў «Планета» і «Юбілейная».

А вось будавала «Прэзідэнт-атэль» турэцкая кампанія «Эмсаш Іншаат Турызм Тыджарэт ве Санайі».

Туркі і далі грошы на рэканструкцыю гасцініцы, праўда, толькі ў крэдыт. 85% кошту заплаціў тамтэйшы «Цюрк Эксімбанк», а рэшту даклаў «Беларусбанк».

Крэдыт давядзецца вярнуць да сярэдзіны 2018-га.

Цэны

У новым атэлі будзе 154 нумары. Цэны на пражыванне не надта адрозніваюцца ад астатніх сталічных элітных атэляў. Напрыклад, у «Прэзідэнце» за аднапакаёвы пакой класа «прэміум» давядзецца заплаціць $330, у «Еўропе» – на $10 танней.

Двухпакаёвы «люкс» у новым атэлі абыдзецца ў $510, на $60 танней, чым у «Еўропе».

Прэзідэнцкі нумар

Самы дарагі, вядома ж, «прэзідэнцкі люкс». За ноч у ім папросяць ажно $2430!

Гэта як мінімум на траціну даражэй, чым у пяцізорных канкурэнтаў.

«Гэты ўнікальны нумар размяшчаецца на 11-м паверсе і мае выдатны панарамны від на горад, – рассыпаецца ў кампліментах сайт «Прэзідэнт-атэля». – Агульная плошча нумара складае амаль 500 м². Уся мэбля выканана па індывідуальным праекце. У нумары ёсць шыкоўная гасціная з кабінетам плошчай 100 м², тры спальні з прылеглымі да іх гардэробнымі пакоямі. У кожнай са спальняў ёсць ванны пакой са шкляной мазаікай на сценах, падагрэвам падлогі, гідрамасажам, душавой кабінай для рэлаксацыі з хроматэрапіяй».
Таксама кліентам прапануецца саўна з басейнам і джакузі, а таксама персанальны ліфт.

Тры рэстараны

У атэлі адначасова запрацуе тры рэстараны – «Нацыяналь» і «Сталіца» на першым паверсе, а таксама панарамны «Алімп», пяць бараў і чатыры банкетныя залі.

Для правядзення канферэнцый прадугледжаны кангрэс-хол на 600 месцаў, а таксама некалькі драбнейшых залаў на 135 месцаў.

У дадатковых карпусах адкрыюцца spa- і фітнес-цэнтры з плавальнымі басейнамі і саўнамі, а таксама начны клуб.

https://www.traditionrolex.com/8