https://www.traditionrolex.com/8
<p>Фестываль пройдзе 19-20 ліпеня ва ўрочышчы Барык каля Гарадка на Беласточчыне</p>

Знакаміты фестываль «Басовішча» – сёлета з новымі арганізатарамі і з новымі ідэямі, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

За падрыхтоўку імпрэзы ўзяўся Фонд Villa Sokrates, вядоўцам выступіць знакавы Аляксандр Памідораў, ды адбудзецца традыцыйная конкурсная частка. Пра гэтыя і іншыя фестывальныя навіны расказала Ілона Карпюк, якая адказвае за кантакты з медыя:

РР: Пачнем з такога пытання, якое стала «балючым» у мінулым годзе, – фінансаванне. Сёлета гэтае пытанне вырашылася, на шчасце, станоўча, і, можа, нават больш станоўча, чым чакалася...

– Да пэўнага моманту гэтае пытанне было сапраўды вырашальным, бо хацелася б пра фестываль думаць загадзя, а пытанне, ці будзе фінансаванне, ці не, якое доўгі час заставалася «адкрытым», фактычна абмяжоўвала магчымасці працы. Алё ўсё вырашылася. Сёлета «Басовішча» суфінансуецца сродкамі з міністэрстваў замежных спраў, адміністрацыі і лічбавізацыі, а таксама пры дапамозе Маршалкоўскай управы. Акрамя таго, разлічваем на розных спонсараў, якія дапамогуць у выглядзе медыйнай падтрымкі ці з іншых бакоў. Напэўна, свой уклад, як і кожны год, дасць гміна Гарадок.

РР: Зразумела, што такі буйны фестываль як «Басовішча» патрабуе шматмесячнай падрыхтоўкі, і ўжо цяпер можам агучыць многія гурты, якія мы пачуем на фестывальнай сцэне?

– Сёлета стараемся ў час падрыхтоўкі фестывалю ідэйна да розных тэм падыходзіць, бо таксама і розныя культуры існуюць тут, на Беласточчыне, і хочам, каб у фармаце фестывалю гэтая шматкультурнасць была відавочная. І не толькі ў сэнсе польска-беларускім, бо, вядома, найперш акцэнтуемся на беларускіх гуртах. Таму найперш мы агучылі беларускі і польскія гурты. Польскі гурт, які прадстаўляе яўрэйскую музыку, Orkiestra Klezmerska Teatru Sejne?skiego, таксама агучылі гурт «Перкалаба», які прыедзе з Украіны, і беларускі гурт Pomidor/OFF, якога ў мінулым годзе не было, а падрыхтаваў вельмі якасны альбом. Таксама прыедзе да нас Akute, гродзенскія Dzieciuki. Акрамя таго, госці з Польшчы, ужо агучаны гурт Indios Bravos, выступіць Ilo&friends, будуць прадстаўнікі эсперыментальных плыняў. І гэты багаты выбар паўплывае і на публіку, якая прыедзе на фестываль. Варта падкрэсліць, што Pomidor/OFF выступіць на сцэне як гурт, але Аляксандр Памідораў сёлета зноў будзе вядоўцам фестывалю, і думаю, што гэта вельмі добра.

РР: Сцэна ў Гарадку сёлета стане месцам, дзе змогуць паспрабаваць свае сілы і маладыя гурты...

Так. Конкурс будзе выглядаць крыху іначай. Па-першае, 7 чэрвеня запрашаем у Беласток у Klub W?glowa, дзе адбудзецца традыцыйны ўжо, можна сказаць, Before Basowiszcza. Адбярэм гурт, які будзе з польскага боку прадстаўляць музычную сцэну і атрымае ўзнагароды. Другі гурт, які адкрые другі дзень фестывалю, будзе абраны з беларускага боку. Адбор пройдзе на падставе запісаў аўдыё і відэа. Гурты, якія захочуць патрапіць на фестываль і атрымаць цікавыя ўзнагароды, змогуць дасылаць свае запісы. І на аснове гэтых двух відаў творчай працы журы адбярэ самага цікавейшага і самага лепшага. Ацэньваць будуць між іншымі нашыя партнёры, прадстаўнікі беларускіх музычных парталаў, прадстаўнікі з боку арганізатараў. Гэта ўсё неўзабаве з’явіцца ў афіцыйнай абвестцы.

Усю актуальную інфармацыю адносна фестывалю «Басовішча» можна знайсці на шэрагу сайтаў, найперш на basowiszcza.org, сайце нашага радыё racyja.eu, на generation.by, 34mag.net, budzma.org і іншых.

Фестываль пройдзе 19-20 ліпеня ва ўрочышчы Барык каля Гарадка на Беласточчыне.

Гутарыла Яна Запольская

https://www.traditionrolex.com/8