https://www.traditionrolex.com/8
<p>Партал пра Беларусь для замежнікаў распавядае пра палітыку, гісторыю, а таксама запрашае ў краіну</p>

Партал пра Беларусь для замежнікаў распавядае пра палітыку, гісторыю, а таксама запрашае ў краіну, паведамляе Racyja.eu.

У сеціве з'явіўся інтэрнэт-партал пра нашу краіну для замежнікаў «Беларусь. Факты». Сайт працуе ў тэставым рэжыме і закліканы стварыць пазітыўны імідж краіны за мяжой.

Створаны ён па замове Міністэрства замежных спраў Беларусі.

На партале ёсць «базавы» набор інфармацыі пра Беларусь: палітыка, эканоміка, культура і гісторыя. Таксама замежнікі знойдуць і каляндар асноўных дзелавых, культурных і спартыўных падзей, якія яны патэнцыйна могуць наведаць.

https://www.traditionrolex.com/8