https://www.traditionrolex.com/8
<p>У Палаце прадстаўнікоў такога няма нават у планах <br /><br /></p>
Ужо праз 3 тыдні лета, але беларусы, відаць, не змогуць ездзіць у Турцыю без візы. Справа ў тым, што нашы краіны нядаўна падпісалі пагадненне аб бязвізавых паездках грамадзян. Па ім грамадзяне абедзвюх краін могуць без візы знаходзіцца ў Турцыі і Беларусі адпаведна да 30 дзён за адну паездку. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей яшчэ 29 сакавіка сказаў пра гэта на сустрэчы з міністрам замежных спраў Турцыі, які ў сваю чаргу адзначыў, што чакае павелічэння турыстаў з Беларусі, паведамляе Euroradio.
 
«Штогод з Беларусі ў Турцыю прыязджаюць 140 тысяч турыстаў. Мы спадзяемся, што гэты паток вырасце пасля падпісанага пагаднення».
 
Па тэлебачанні таксама паведамлялі, што цяпер беларусы змогуць ездзіць без візы ў Турцыю. Але, як даведваецца «Еўрарадыё», нічога ў візавым пытанні з гэтай краінай не змянілася. Беларусы, як і раней, мусяць атрымліваць візу ў аэрапорце. Не значыцца Турцыі і ў спісе краін, куды беларусам не трэба візы, на сайце МЗС.
 
У Палаце прадстаўнікоў паведамляюць, што дакумент на ратыфікацыю да іх не прыходзіў. Цяпер там знаходзіцца шэраг іншых дакументаў, але не пагадненне з Турцыяй.
 
Пытанні прававога становішча замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, ратыфікацыя пратакола з Сербіяй аб свабодным гандлі, аб мытным рэгуляванні, ратыфікацыя пратакола аб унясенні змен у пагадненне аб правілах вызначэння краіны паходжання тавараў у СНД.
 
Калі яно з'явіцца на ратыфікацыі ў парламенце, не падказваюць і ў МЗС. Вядома толькі, што цяпер пагадненне павінна прайсці шэраг працэдур унутры краіны, каб патрапіць у парламент. Зараз дакумент праходзіць унутрыдзяржаўныя працэдуры, сціпла адзначаюць там.
 
Так ці можна будзе сёлета ляцець беларусам у Турцыю без візы, пакуль пад пытаннем. Беларусы, якія паедуць у Турцыю, мусяць атрымліваць візу ў аэрапорце за 20 долараў. Штогод беларусы аддаюць за турэцкія візы 2,8 мільёна долараў.
 
Уладізмір Макей адзначыў, што распрацоўка такога пагаднення была ініцыявана пасля візіта Аляксандра Лукашэнкі ў Турцыю ў 2010 годзе.
 
«Гэта вельмі важныя пагадненні, якія нашы грамадзяне адчуюць на сабе».
 
Атрымліваецца, што амаль 3 гады спатрэбілася на распрацоўку дакумента. Колькі ж цяпер трэба на ратыфікацыю?
 
У Расіі гэта заняло прыкладна год. У маі 2010 года было падпісана пагадненне аб бязвізавым рэжыме з Турцыяй, а ў красавіку 2011-га яно пачало дзейнічаць.
Віталь Ругайн
https://www.traditionrolex.com/8