https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сітуацыя з атрыманнем віз гродзенцамі для Шэнгенскай прасторы ўсцяж праблематычная, хоць консульства Польшчы ў Гродне працуе на мяжы сваіх магчымасцяў. Дзясяткі турыстычных фірм і асобных людзей нажываюцца на гродзенцах, якія праз электронную рэгістрацыю не могуць самастойна зарэгістравацца. Гродзенскую міліцыю гэта таксама не цікавіць</p>

Каля 250 долараў трэба заплаціць, каб быць зарегістраваным на атрыманне шэнгенскай візы ў Гродне, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя». Гродзенцы, якія сутыкаюцца з немагчымасцю зарэгістравацца самастойна альбо плацяць такую суму, альбо адмаўляюцца ад такой спробы. 

– Каб зарэгістравацца, мне сказалі, што неабходна паўтара мільёна 750 тысяч пакласці адразу. А пасля ж трэба заплаціць яшчэ 60. Можна сядзець цэлы дзень, і ў цябе нічога не атрымаецца. Дзве нядзелі таму ніхто ў Гродне не зрабіў ніводнай візы. Рабілі на Мінск і на Брэст. Цяпер нашы гродзенцы паедуць у Брэст. Гэта калі хто можа. А калі не?

– Аформіць візу вельмі складана. Я спрабаваў разы тры-чатыры. Калі па суботах была рэгістрацыя, то альбо сайт завісаў, альбо не было свабоднай даты. Людзі кажуць, што можна зарэгістравацца за грошы. 

Сітуацыя з атрыманнем віз гродзенцамі для Шэнгенскай прасторы ўсцяж праблематычная, хоць консульства Польшчы ў Гродне працуе на мяжы сваіх магчымасцяў. Дзясяткі турыстычных фірм і асобных людзей нажываюцца на гродзенцах, якія праз электронную рэгістрацыю не могуць самастойна зарэгістравацца. Гродзенскую міліцыю гэта таксама не цікавіць.

Якуб Сушчынскі

https://www.traditionrolex.com/8