<p>Паводле думкі намесніцы старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяны Хвагінай, большасць музеяў эксплуатуе тэму беларускага адзення і прылад працы, але не сягае глыбей, у дахрысціянскія часы. А гэта ўплывае на развіццё ў краіне турызму</p>

Паводле думкі намесніцы старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяны Хвагінай, большасць музеяў эксплуатуе тэму беларускага адзення і прылад працы, але не сягае глыбей, у дахрысціянскія часы, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя». А гэта ўплывае на развіццё ў краіне турызму.

Таццяна Хвагіна ўпэўнена, што прыйшоў час новага падыходу да музейнай справы:

– Дзе ў нас музей, які распавёў бы пра рыбалоўства і знакамітыя ловы? Дзе ў нас прадстаўлены такія тэмы, як забабоны знахарста, міфалогія Палесся. Дзе нашыя міфы, тое язычніцтва? Яно ж тут, побач! Але няма музеяў на гэтую тэму. Мы як дабраліся да ткацкага станка і ручніка ці фартушка, дык толькі гэтую тэму і будзем эксплуатаваць.

Разам з тым Таццяна Хвагіна ўпэўнена, што найперш трэба рыхтаваць крэатыўныя кадры, якія ведаюць сваю справу і маюць уяўленне не савецкіх шаблонных музеяў.

Пятро Савіч