https://www.traditionrolex.com/8
<p>Адкрыццё сезону актывісты веласіпеднага руху адзначылі прабегам па вуліцах і тратуарах Гродна. Каля дзвюх соцень веласіпедыстаў сабралася на месца старту на Савецкай плошчы</p>

Адкрыццё сезону актывісты веласіпеднага руху адзначылі прабегам па вуліцах і тратуарах Гродна. Каля дзвюх соцень веласіпедыстаў сабралася на месца старту на Савецкай плошчы, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Адзін з удзельнікаў прабегу Аляксандар Фядотаў мяркуе, што дазвол на акцыю веласіпедыстаў, прынамсі, добры знак:

– У апошні раз такая масавая акцыя была ў нас 22 верасня – у Дзень без аўтамабіля. Мы стараемся глядзець на рэчы пазітыўна. Спадзяемся, што нешта добрае для нас гэта азначае, што яшчэ не ўсім усё роўна, як ідуць нашыя справы. Апошнія заявы ўлад наконт будаўніцтва веласіпедных парковак і дарожак, баюся, не маюць ніякіх падстаў. Наўрад ці нешта хутка зменіцца ў нас. Надвор’е выдатнае, спадзяюся, што народу будзе шмат. Гэта добры паказчык.

Маршрут прабегу быў зменены ўладамі, частку маршрута работнікі ДАІ вывелі на разбітыя тратуары, што для масы веласіпедыстаў стварыла пэўныя цяжкасці. Але для зручнасці на маршруце былі адключаны светлафоры, і даішнікі суправаджалі калону.

Нагадаем, што 26 красавіка (традыцыйна апошняя пятніца месяца) спроба правесці прабег веласіпедыстамі была адхілена ўладамі.

1

2

3

4

5

6

Якуб Сушчынскі

Фота Савелія Малчанава

https://www.traditionrolex.com/8