https://www.traditionrolex.com/8
<p>Невялікі куточак, прысвечаны Каліноўскаму, абавязкова будзе</p>

У Івацэвіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі пакуль нічога не гаворыцца пра 150-годдзе паўстання Кастуся Каліноўскага. Хаця менавіта з Івацэвіцкім раёнам звязаны многія падзеі паўстання. Тут ёсць памятныя мясціны, дзе стаяць помнікі загінулым паўстанцам, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Невялікі куточак, прысвечаны Каліноўскаму, абавязкова будзе, кажа Галіна Дылюк, галоўны захавальнік фондаў музея:

– Шыбельная гара ёсць, памяць у народа ёсць. І Касцюшка, і Каліноўскі – ўсё гэта будзе. Тэма «У складзе Расійскай імперыі». Першы экспазіцыйны комплекс – гэта «Паўстанне 1863-1864 гадоў. Кастусь Каліноўскі». Знайшлі лыжку Кастуся Каліноўскага, яна ў нас будзе ў экспазіцыі, яе знайшлі ў Мілавідах, на месцы баёў.

З неафіцыйных дадзеных, намеснік старшыні Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Вялікаселец палічыў непатрэбнымі ў музеі матэрыялы пра Каліноўскага. У сувязі са скарачэннем чыноўнікаў, культурай у раёне неўзабаве будзе кіраваць начальнік ідэалагічнага аддзела.

1

2

3

4

Ганна Васілевіч, фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8