https://www.traditionrolex.com/8
<p>Вялікую цікавасць да Беларускага Палесся праяўляюць польскія турысты-веласіпедысты. У прыватнасці, пачалося плённае супрацоўніцтва з беластоцкім клубам веласіпеднай турыстыкі «Эскапада»</p>

Упершыню турыстычны патэнцыял Беларускага Палесся прадставяць на VІІІ Падляшскіх таргах турыстычных, якія пройдуць у Беластоку з 17 па 19 мая, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Удзельнікаў таргоў з Палессем пазнаёміць дэлегацыя Рэспубліканскага заказніка «Сярэдняя Прыпяць» і «Прастыр», які месціцца ў Пінскім раёне. Пінчане збіраюцца прывезці на Падляшша традыцыйныя ўборы, фільмы і выданні .

Дырэктар заказніка Віктар Бяленка адзначыў, што акцэнт будзе зроблены на водным рэсурсе Палесся:

– Перспектыва і наш «козыр» – гэта тое, што ў нас шмат рэк. І мы будзем акцэнтаваць увагу менавіта на водным турызме. Мы хочам паказаць прыгажосць рэк і балот Палесся. Гэта мы хочам развіваць і прапагандаваць здаровы лад жыцця.  

Вялікую цікавасць да Беларускага Палесся праяўляюць польскія турысты-веласіпедысты. У прыватнасці, пачалося плённае супрацоўніцтва з беластоцкім клубам веласіпеднай турыстыкі «Эскапада».  

Пятро Савіч

https://www.traditionrolex.com/8