Колькасць цягнікоў на маршруце Мінск—Вільня вырасце з 26 мая. Гэта адбылося дзякуючы таму, што Літоўская чыгунка набыла тры сучасныя польскія дызелі.

Зручна і тое, што час у дарозе скароціцца да 2,5 гадзіны. Літоўскія памежнікі будуць правяраць пасажыраў на вакзале, а беларускія — падчас руху, паміж Гудагаем і Маладзечнам.

Расклад руху цягнікоў пакуль часовы, будзе дзейнічаць да 27 чэрвеня. Пасля ў ім магчымыя змены.

З Мінска цягнікі будуць адпраўляцца а 07.40, 10.18, 18.50 у будні і а 07.40, 08.45, 10.18, 18.50 у выхадныя. З Вільні — а 06.55, 14.58 і 18.14 у будні і а 06.55, 14.58, 18.14, 20.54 у выхадныя.

Каб прыцягнуць пасажыраў, у Вільні на вакзале ўводзяць бясплатны вай-фай і адкрываюць д'юці-фры.


Паводле nn.by