https://www.traditionrolex.com/8
<p>Маўзалей Леніна ў Маскве зноў адчыніў дзверы для наведвальнікаў пасля амаль пяці месяцаў перапынку з прычыны рамонту</p>

Маўзалей Леніна ў Маскве зноў адчыніў дзверы для наведвальнікаў пасля амаль пяці месяцаў перапынку з прычыны рамонту, паведамляе Belsat.

Шматлікія турысты і нават групы школьнікаў стварылі чэргі на Чырвонай плошчы, каб паглядзець на забальзамаванае цела былога кіраўніка СССР Уладзіміра Леніна. Дыскусіі пра далейшы лёс маўзалея і яго галоўнага «жыхара» працягваюцца ў расійскім грамадстве шмат гадоў. Аднак малаверагодна, што Леніна найбліжэйшым часам пахаваюць: паводле думкі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, наяўнасць маўзалея «адпавядае традыцыям». На адной з сустрэч ён нават параўнаў утрыманне цела Леніна з традыцыяй захоўваць парэшткі святых.

«Як чалавек, народжаны ў Савецкім Саюзе, я не магу ўявіць Чырвонай плошчы без маўзалея, але з пункту гледжання хрысціянства – памерлага мусяць пахаваць», – гаворыць адна з наведвальніц маўзалея.



«Паглядзець на Леніна» прыводзяць нават дзяцей. «Калі я пабачыла Леніна, было трошку страшна, а потым я супакоілася: ён жа мёртвы і не нападзе на нас, як які-небудзь прывід», – падзялілася ўражаннямі з журналістамі 9-гадовая наведвальніца маўзалея.

https://www.traditionrolex.com/8