https://www.traditionrolex.com/8
<p>Галоўная мэта – спрасціць арыентацыю ў правілах дарожнага руху</p>

Дапаможнік веласіпедысту з'явіцца напрыканцы мая. Галоўная мэта – спрасціць арыентацыю ў правілах дарожнага руху, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Праект «Вела ды права» маладзёжнага аб'яднання «Фаланстэр» каардынуе Марына Кастылянчанка.

– Узнікла ідэя стварыць дапаможнік веласіпедысту, каб звярнуць увагу на правілы дарожнага руху. Яны зараз вельмі раскіданыя па саміх правілах. Мы скампанавалі і сабралі іх у адным месцы, каб яны былі разам. Яны недасканалыя, іх трэба змяняць ці ўплываць на тое, каб гэтыя правілы змяняліся.

Акрамя вытрымак з правілаў дарожнага руху, у дапаможніку можна будзе знайсці карту веламайстэрняў і цікавыя факты пра веласіпеды.

 

https://www.traditionrolex.com/8