20.05.2013 - Новости

У Заслаўі адкрылася выстава IN MEMORIAL

Пад такой назвай у музейна-выставачным комплексе «Заслаўе» адбылося адкрыццё выставы знакамітага беларускага мастака Яўгена Шатохіна.

Прыўрочана гэта мерапрыемства было да Сусветнага дня музеяў і памяці самога аўтара. Наведвальнікі музея змаглі пабачыць работы, зробленыя як у пачатку дзейнасці мастака, так і напрыканцы яго жыцця. Яўгена Шатохіна не стала ў студзені 2012 года. На працягу свайго жыцця ён атрымаў шматлікія ўзнагароды, удзельнічаў у пленэрах, стварыў некалькі цыклаў і серый, прысвечаных выбітным асобам, краявідам і землям, дзе бываў і жыў. Яго работы знаходзяцца не толькі на Радзіме, але і ў музеях розных краін свету.

На адкрыцці прысутнічала яго дачка Мая Яўгенаўна Шатохіна. Яна выказала словы падзякі ўсім, хто дапамог у арганізацыі выставы. А гэта дырэктар музея Мікалай Міхайлавіч Паграноўскі, куратар выставы і навуковы супрацоўнік музея Ігар Жалткоў. Прагучалі таксама словы падзякі ўсім тым, хто прысутнічаў на адкрыцці. 

Другая частка мерапрыемства адбылася ў этнаграфічным комплексе «Млын». Пад музыку гурта «На Тату» можна было патанцаваць беларускія народныя танцы, таксама атрымаць майстар-клас ці паслухаць народныя спевы.

Як паведаміў кіраўнік музея, такая акцыя, як Дзень музеяў, патрэбна людзям, каб быць бліжэй да культуры і мастацтва, каб кожны змог нешта ўнесці ў яе развіццё.

 Усе, хто жадае пазнаёміцца бліжэй з творчасцю Яўгена Шатохіна, могуць наведаць музей у Заслаўі па вул. Рынкавай, 4, кожны дзень, акрамя панядзелка, з 9 да 17 гадзін. Выстава дзейнічае з 17 мая па 4 чэрвеня.

 

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах