https://www.traditionrolex.com/8
<p>Своеасаблівым сімвалам фестывалю стане лялька па імені «Ліра»</p>
<p> </p>

Новая сувенірная прадукцыя распрацавана на на Маладзечанскай фабрыцы мастацкіх вырабаў да ХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2013».

Своеасаблівым сімвалам фестывалю стане лялька па імені «Ліра», паведамляе «Маладзечанская газета».

Яе аўтарам  з’яўляецца майстар участка сувеніраў Алена Міхайлаўна Тарлецкая. За больш чым 20-гадовы вопыт работы па яе задуме былі запушчаны ў вытворчасць дзясяткі творчых праектаў.

Пакуль выпушчана эксперыментальная партыя лялек «Ліра» ў 150 адзінак. Сярод навінак – і сувенірныя кампазіцыі «Беларусь», «Вербачка», «Антаніна», «Ірынка», «Бабка Ёжка ў маладосці».

Гэтыя і многія іншыя сувеніры ад фабрыкі мастацкіх вырабаў выклікаюць шчырыя ўсмешкі ў пакупнікоў. А добры настрой, як вядома, дорыць доўгае жыццё.

P. S. Білеты на фестываль «Маладзечна-2013» ужо можна купіць.

Ірына РАБУШКА

https://www.traditionrolex.com/8