https://www.traditionrolex.com/8
<p>Арганізатар – кіраўнік «Арт-сядзібы» Павел Белавус – імпрэзу залічыў да справаздачных: «У нас ужо няма такога сталага памяшкання, дзе можна збіраць шмат людзей. Таму мы вырашылі час ад часу праводзіць такія вялікія імпрэзы, дзе прэзентаваць тое, чым мы займаліся апошнім часам»</p>

Пазітыўны панк-рок па-беларуску, вясёлая музыка ды насмешка ў тэкстах: «Што за дзіўная планета – так цяжка жыць без пісталета...»,  паведамляе belsat.eu.

Гурт «Амарока» ў апошнія веснавыя дзянькі парадаваў сваіх фанаў новым альбомам. Прэзентацыя прайшла ў клубе «Рэпаблік». Назву дыск носіць сугучную з новым хітом ад гурта «Акутэ» – «Пасткі». Новыя праграмы на канцэрце прэзентавалі таксама гурты Green Pills ды ili-ili.

Арганізатар – кіраўнік «Арт-сядзібы» Павел Белавус – імпрэзу залічыў да справаздачных: «У нас ужо няма такога сталага памяшкання, дзе можна збіраць шмат людзей. Таму мы вырашылі час ад часу праводзіць такія вялікія імпрэзы, дзе прэзентаваць тое, чым мы займаліся апошнім часам».

Дарэчы, не маючы сталай пляцоўкі ў рэальнасці, «Арт-сядзіба» запускае віртуальную. На сайце арганізацыі хутка можна будзе пільна сачыць за кожным крокам Белавуса і сяброў.

Адэля Дубавец

https://www.traditionrolex.com/8