https://www.traditionrolex.com/8
<p>Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы запатрабавала ад ваявод справаздачы пра стан пешых памежных пераходаў з мэтай павелічэння іх колькасці</p>

Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы запатрабавала ад ваявод справаздачы пра стан пешых памежных пераходаў з мэтай павелічэння іх колькасці, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Як паведаміла намесніца дырэктара аддзела інфраструктуры ў ваяводскай управе ў Беластоку Эва Стаховіч, на Падляшшы магчымым стане перасячэнне мяжы пешшу толькі ў «Кузніцы» і ў будучым у «Палоўцах»:

– У нас засталіся толькі два пераходы. У «Кузніцы» мадэрнізацыю ажыццявім да канца года, і пешы рух будзе магчымы, бо тут інфраструктура патрабуе толькі невялікіх змен. А ў «Палоўцах» ідзе будаўніцтва, інфраструктура ўжо створана. Таму як толькі пераход у «Палоўцах–Пясчатцы» пачне працаваць, пешы рух адразу можна пачынаць. Застаецца пытанне толькі ў «Баброўніках».

Памежны пераход у «Баброўніках» пралягае па мосце, і трэба будаваць паралельны мост для пешаходаў. Цяпер на Падляшшы пешшу свабодна можна перасякаць польска-беларускую мяжу ў Белавежскай пушчы і з дапамогай воднага транспарту па Аўгустоўскім канале.

Кастусь Бандарук

https://www.traditionrolex.com/8