<p>Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь ўпершыню адкрывае свае дзверы для дзіцячага фестывалю і запрашае дзяцей, дарослых і гасцей сталіцы далучыцца да Міжнароднага Дня абароны дзяцей і паўдзельнічаць у дадзеным мерапрыемстве. Адметнай рысай фестывалю стануць творчыя і інтэрактыўныя майстар-класы, а таксама канцэрт юных музыкаў, тэатральнае выступленне ў абарону дзяцей. На сцэне і ў глядзельнай зале – толькі дзеці</p>

1 чэрвеня ў 12.00 Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь ўпершыню адкрывае свае дзверы для дзіцячага фестывалю і запрашае дзяцей, дарослых і гасцей сталіцы далучыцца да Міжнароднага Дня абароны дзяцей і паўдзельнічаць у дадзеным мерапрыемстве. Адметнай рысай фестывалю стануць творчыя і інтэрактыўныя майстар-класы, а таксама канцэрт юных музыкаў, тэатральнае выступленне ў абарону дзяцей. На сцэне і ў глядзельнай зале – толькі дзеці.

Спецыяльна для маючай адбыцца імпрэзы Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь сумесна са студыяй творчага развіцця «Юныя таленты» падрыхтаваў творчыя майстар-класы, спартыўныя і інтэрактыўныя мерапрыемствы, запрасілі блазнаў з конкурсамі, прызамі і падарункамі. Удзельнікі змогуць наведаць майстар-клас па роспісу тканіны «Батык», заняткі «Паштоўка сваімі рукамі», танцавальны майстар-клас і многія іншыя, у выніку якіх можна навучыцца чаму-то новаму: зрабіць уласную ляльку, намаляваць мастацкі аквагрым і паўдзельнічаць у англійскім клубе.

Арыгінальным мерапрыемствам стане кулінарны майстар-клас «Дызайнерскае печыва» па дэкору печыва, дзе ўсе жадаючыя змогуць дэкараваць сваё печыва. На працягу ўсяго фестывалю будзе праходзіць інтэлектуальны турнір па шахматах і шашках. Удзельнікаў чакае вясёлае і адначасова інтэлектуальнае суперніцтва, а пераможцаў – памятныя прызы. Асаблівым і незвычайным стане майстар-клас па акцёрскаму майстэрству ад школы «Юныя таленты», дзе ўдзельнікі змогуць пераўвасобіцца ў вобразы і адчуць сябе сапраўднымі акцёрамі.

Дапоўніць фестываль конкурс дзіцячых малюнкаў, пераможца якога атрымае каштоўны прыз ад партнёра фестывалю – турыстычнага агенцтва «Залатая Міля». Адмысловым госцем мерапрыемства стане спявачка Мірэн з г. Магілёва, якая выступіць разам з вучнямі школы мастацтваў гэтага горада.

Усё гэта дазволіць наведвальнікам разам з клоўнамі заняцца творчасцю, цікавымі, забаўляльнымі гульнямі і конкурсамі, выйграць выдатныя прызы, паслухаць таленавітых юных музыкаў, і як следства займальна, інтэлектуальна, цікава правесці першы дзень летніх канікул. Праграма разлічана на дзяцей ад 4 да 15 гадоў.

Адкрыццё фестывалю 1 чэрвеня ў 12. 00.

Кошт уваходнага білета – 50 тыс. рублёў.

Наведвальнікам, якія нарадзіліся 1 чэрвеня, і дзецям да 3 гадоў – уваход бясплатны.