https://www.traditionrolex.com/8
<p>Занепакоена турыстычнай будучыняй і захаваннем гісторыка-культурнай спадчыны Пінску намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладнікаў Таццяна Хвагіна. У сталіцы Палесся бракуе сувеніраў і адмысловай крамы, не шануюцца гістарычныя здабыткі і не падтрымліваецца турыстычная інфраструктура</p>

Занепакоена турыстычнай будучыняй і захаваннем гісторыка-культурнай спадчыны Пінску намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладнікаў Таццяна Хвагіна. У сталіцы Палесся бракуе сувеніраў і адмысловай крамы, не шануюцца гістарычныя здабыткі і не падтрымліваецца турыстычная інфраструктура, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Напрыклад, перастаў працаваць рачны вакзал, а курсіраванне па Піне цеплахода дрэнна арганізаванае.

Таццяна Хвагіна:

- Ходзіць па рацэ белы цеплаход. Турысты пытаюцца: а дзе рачны вакзал? Ён жа быў такі прыгожы. Можа будуць прадаваць? Ці разбіраць на дровы? Сёння адны турысты прыехалі. Заўтра другія. Пакуль што з цеплаходам, я б не сказала, што штосьці палепшылася. Няма буфету. І калі ты катаеш групу, кожны раз чуеш: ой, пачакайце, дайце нам час хоць забегчы за марожаным.

Таццяна Хвагіна лічыць сваю крытыку абгрунтаванай. Яна лічыць, што турызм у Пінску губляе свае пазіцыі.

 

https://www.traditionrolex.com/8