<p>У час роварнага прабегу не адчуваліся нейкія культурніцкія межы паміж Беларуссю і Польшчай, паколькі абедзве памежныя тэрыторыі - шматкультурныя ды шматнацыянальныя</p>

Трансгранічны роварны прабег уздоўж даліны Буга фінішаваў у Берасці. Усяго ў вандроўцы прыняло ўдзел 60 раварыстаў, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Адзін з арганізатараў прабегу, прадстаўнік роварнага клуба «КалаБОК» Уладзімір Бабко распавёў нам пра важнасць такога мерапрыемства:

- Зараз шмат увагі надаецца транспамежнаму турызму, асабліва велатурызму. Мы ажыццявілі роварны прабег даўжынёю амаль 200 км па тэрыторыі Берасцейскага раёна, на якім размяшчаецца біясферны рэзерват «Прыбужскае Палессе». Другую частку гэтага велапрабега правялі па тэрыторыі Польскага Палесся і вярнуліся праз Варшаўскі мост у Берасце.

Як адзначыў Уладзімір Бабко, у час роварнага прабегу не адчуваліся нейкія культурніцкія межы паміж Беларуссю і Польшчай, паколькі абедзве памежныя тэрыторыі - шматкультурныя ды шматнацыянальныя.