<p>Экспазіцыя, па словах майстра, выконвае некалькі функцый: эстэтычную – радуе вока і душы дзяцей і пазнавальную – знаёміць з птушыным светам</p>

Драўляная скульптура называецца «Птушыны гай».

Як расказаў Край.бай Юрась Камандзірчык, твор прысвечаны «Году птушак», што быў аб’яўлены ў 2012 годзе. Замовіла працу дырэктар Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня» Надзея Ануфрыева.

На яе думку, удакладняе аўтар скульптуры, шмат дзяцей, што прыязджаюць у цэнтр, наогул не ведаюць, якія птушкі жывуць на Беларусі. Майстру трэба было ў дрэве выразаць як мага больш птушак, што гняздзяцца на прасторах Беларусі. Каб потым важатыя змаглі распавесці пра іх: адкуль прылятаюць, дзе зімуюць, чым харчуюцца.

«Птушыны гай» размясціўся на паляне на тэрыторыі аздараўленчага цэнтра. Пляцоўку выклалі тратуарнай пліткай, паставілі лаўкі. На дрэвах павесілі шпакоўні і хаткі для іншых птушак.

2

3

4

5

Эспазіцыя, па словах майстра, выконвае некалькі функцый: эстэтычную – радуе вока і душы дзяцей і пазнавальную – знаёміць з птушыным светам.

Аляксандр СЯНЮЦЬ
Фота прадастаўлены Край.бай Юрасём КАМАНДЗІРЧЫКАМ