https://www.traditionrolex.com/8
<p>На іх выбіты дзяржаўны герб Беларусі і надпісы: «Гісторыка-культурная каштоўнасць «Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій». Прычыненне шкоды караецца па законе». На зваротных баках валуноў выбіты крыж Еўфрасінні Полацкай</p>

Цяпер будаўнічая тэхніка робіць мантаж яшчэ некалькіх валуноў з супрацьлеглага боку Курапатаў, які выходзіць да «Экспабела».

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла грамадская актывістка Ганна Шапуцька, якая разам з паплечнікамі прыйшла на вечаровую талаку. Паводле яе словаў, камяніскі маюць у вышыню каля 1,5 метра. На іх выбіты дзяржаўны герб Беларусі і надпісы: «Гісторыка-культурная каштоўнасць «Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій». Прычыненне шкоды караецца па законе». На зваротных баках валуноў выбіты крыж Еўфрасінні Полацкай.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў Курапатах штодня праводзіліся талокі. Падчас іх актывісты прыбіралі смецце, расчышчалі кусты, касілі траву — прыводзілі ўрочышча ў належны стан. Цяпер талокі будуць праводзіцца раз на тыдзень — штоаўторак па вечарах. Актывісты КХП-БНФ праводзяць асобныя талокі — па суботах.

https://www.traditionrolex.com/8