<p>За парушэнні, выяўленыя супрацоўнікамі МНС у час праверкі дзіцячых летнікаў, да адказнасці прыцягнулі 11 юрыдычых і амаль 600 службовых асоб</p>

Такія высновы зрабіла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях на падставе маніторынгу ды абследавання каля 700 аб’ектаў летняга аздараўлення дзяцей, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Усяго супрацоўнікі правялі дзевяць тысяч розных мерапрыемстваў, кажа Уладзімір Рафальскі:

– Асаблівая ўвага надавалася інструктажу персаналу, у частцы дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый. Адпрацоўваліся пытанні па недапушчэнні магчымых НС: пажараў і іншых пытанняў, якія могуць паўстаць пры эксплуатацыі летнікаў. У выпадку выканання ўсіх рэкамендацый, якія былі дадзены МНС, захавання і падтрымання персаналам супрацьпажарнага рэжыму, можна з упэўненасцю сказаць, што нашы дзеці будуць знаходзіцца на аздараўленні ў бяспечных умовах.

За парушэнні, выяўленыя супрацоўнікамі МНС у час праверкі дзіцячых летнікаў, да адказнасці прыцягнулі 11 юрыдычных і амаль 600 службовых асоб.

Аляксандр Ярашэвіч