https://www.traditionrolex.com/8
<p>Хаця вялікае жаданне ўзнавіць чыгуначную дарогу выказваюць два бакі, існуе вельмі шмат перашкод на гэтым шляху. У тым ліку і тое, што пагадненне аб малым памежным руху беларускім бокам так і не было ратыфікавана</p>
Нядаўна ў СМІ прайшла інфармацыя аб тым, што мэрыя Друскенікаў нарэшце прыняла рашэнне ўзнавіць чыгуначнае спалучэнне з Гродна. Маўляў, лінія павінна звязаць два гарады ўжо ў бліжэйшы час. Аказалася, што гэта толькі праект, паведамляе «Твой стыль».

Калісьці рэйсы да Друскенікаў, якія мелі статус агульнасаюзнай здраўніцы, карысталіся попытам. Адлегласць ад нашага горада – усяго 40 кіламетраў. Ездзілі і ў ліхія 1990-я: гродзенцы вазілі туды-сюды прадукты. Тыя часы мінулі. Друскенікі сталі выдатным турыстычным цэнтрам, куды прыязджаюць турысты з усёй Еўропы. Сёння тут шмат гатэляў, вялікі сучасны аквапарк і цэнтр лыжнага турызму.

У пачатку 2000-х чыгуначны рух паміж краінамі спыніўся. Літоўцы разабралі каляіну, бо было вырашына, што цягнікі сябе не акупаюць. Цяпер і мэр Друскенікаў Рычардас Малінаўскас, і  гродзенскія ўлады лічаць, што адсутнасць чыгункі паміж нашымі краінамі толькі перашкаджае развіццю турызма. Але, для таго каб узнавіць рэйсы, патрэбны намаганні з абодвух бакоў.

Рэйкі з беларускага боку захаваліся, але патрабуюць мадэрнізацыі. Няма сучаснага памежнага прапускнога пункта. Літоўцам трэба нанова будаваць сем кіламетраў чыгункі.

«На гэта патрэбны грошы, – расказаў «Твайму стылю» намеснік мэра Друскенікаў Лінас Урманавічус. – Пакуль што чыгунка ў накірунку Гродна – толькі распрацаваны праект, для рэалізацыі якога трэба шукаць сродкі. Мы стала трымаем гэтае пытанне пад кантролем. Яно для нас вельмі важнае, аднак пакуль гэта толькі намеры».

Хаця вялікае жаданне ўзнавіць чыгуначную дарогу выказваюць два бакі, існуе вельмі шмат перашкод на гэтым шляху. У тым ліку і тое, што пагадненне аб малым памежным руху беларускім бокам так і не было ратыфікавана.

 

https://www.traditionrolex.com/8