У МУСе канстатуюць папулярнасць сэкс-турызму ў Беларусі

11.06.2013 - Новости

У МУСе канстатуюць папулярнасць сэкс-турызму ў Беларусі

Італьянцы ўзначалілі міжнародны рэйтынг сэкс-турыстаў

Арганізацыя «Канец дзіцячай прастытуцыі, парнаграфіі і гандлю людзьмі» (англійскае ECPAT. – Заўв. «Еўрарадыё») налічыла 80 тысяч італьянцаў, якія штогод выязджаюць за мяжу ў пошуках сэксуальных сувязяў, паведамляе Euroradio.

Прыкладна 5% з іх не супраць сувязяў з непаўналетнімі. Прэзідэнт італьянскай арганізацыі ECPAT Марка Скарпаці лічыць іх «сэксуальнымі злачынцамі».

Марка Скарпаці: «Гэта вандруючыя сэксуальныя злачынцы. Цяпер у нас ёсць новае пакаленне такіх маладых італьянцаў, і гэта вельмі трывожна».

Згодна з дадзенымі Белстата, у 2012 годзе Беларусь наведалі 22,7 тысячы турыстаў не з краін СНД. У асноўным гэта грамадзяне Германіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Вялікабрытаніі, Турцыі і Італіі. Але гаварыць пра праблему італьянскіх сэкс-турыстаў у Беларусі не выпадае, лічыць менеджэр па турызме кампаніі «Альта-тур» Вікторыя Садоўская.

Вікторыя Садоўская: «У асноўным, калі рабіць акцэнт на сэкс-турызме, то большасць турыстаў, напэўна, арабы ці з Турцыі. Мне здаецца, гэта самы вялікі працэнт. Бо ў нас шмат будоўлі, туркі будуюць гасцініцы, рэстараны. Калі наступаюць канікулы, усе стараюцца прыязджаць сюды. Прадстаўнікі еўрапейскіх краін, як Германія, Францыя, у гэтым плане больш спакойныя».

Дарэчы, з Турцыяй у канцы сакавіка Беларусь падпісала пагадненне аб бязвізавым рэжыме. Пакуль яно не ратыфікавана, але калі пачне дзейнічаць, паток туркаў у Беларусь значна павялічыцца, мяркуе Вікторыя Садоўская. Верагодна, павялічыцца і колькасць сэкс-турыстаў.

Вікторыя Садоўская: «Туркам у нас вельмі падабаецца. Стараюцца прыязджаць як летам, так і круглы год».

Тым часам папулярнасць сэкс-турызму ў Беларусі канстатуюць і ў беларускім МУСе, адзначаючы пры гэтым, што за апошнія тры гады павялічылася колькасць прыцягнутых да адказнасці за заняцце прастытуцыяй.

Акрамя італьянцаў, пэўныя праблемы ствараюць і сэкс-турысты з Германіі. Напрыклад, улады чэшскага горада Хэб думаюць, як уціхамірыць нямецкіх сэкс-турыстаў. На іх увесь час скардзяцца мясцовыя жанчыны: увечары немагчыма прайсці па горадзе, не атрымаўшы непрыстойнай прапановы.

Сярод расіян карыстаюцца папулярнасцю сэкс-туры ў Турцыю ці Таіланд. Туркі ж актыўна ездзяць не толькі ў Беларусь, але і на Украіну. Тут нават з’явіўся рух супраць сэкс-турыстаў, актывісты якога паўгода таму паказальна збілі сэкс-турыста з Турцыі. Нясупраць лёгкага сэксу і турысты з Вялікабрытаніі, якія любяць бавіць свой час у Латвіі.

Зміцер Кустоўскі

Рубрики: Проблемы

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах