Як беларусу перасячы польска-беларускую мяжу машынай на польскіх нумарах?

11.06.2013 - Новости

Як беларусу перасячы польска-беларускую мяжу машынай на польскіх нумарах?

Ці можа грамадзянін Беларусі безпраблемна пераехаць польска-беларускую мяжу на аўтамабілі, зарэгістраваным на тэрыторыі Еўрасаюзу? Пытанне вельмі цікавае, а адказ і сам працэс перасячэння мяжы – няпростыя

Адзін ca слухачоў радыё «Рацыя» запытаў пра справу на першы погляд ясную ды простую: ці можа грамадзянін Беларусі безпраблемна пераехаць польска-беларускую мяжу на аўтамабілі, зарэгістраваным на тэрыторыі Еўрасаюзу? Пытанне вельмі цікавае, а адказ і сам працэс перасячэння мяжы – няпростыя.

Найперш трэба сказаць, што беларускія законы і правілы даволі заблытаныя. А паколькі яны часта змяняюцца ці дапаўняюцца, то часта і незразумелыя для звычайных грамадзян.

З думкай пра беларусаў, якія збіраюцца ў падарожжа на Радзіму, а іхні аўтамабіль на польскіх нумарах, хочам пазначыць некалькі важных момантаў:

1. Трэба выпісацца з пастаяннай прапіскі ў Рэспубліцы Беларусь і атрымаць на рукі дакумент, які сведчыць пра выпіску. З гэтым дакументам зможам атрымаць пашпарт з адмысловай серыяй. Пашпарт ёсць надалей беларускі, але ў ім не пазначана месца прапіскі.

2. З новым пашпартам наведваем беларускае консульства ў любой дзяржаве Еўрасаюзу. Консул пасля праверкі дакумента пра выпіску ставіць у пашпарт адмысловую пячатку і робіць адпаведную занатоўку.

3. Пасля гэтага можам безпраблемна пераехаць праз польска-беларускую мяжу аўтамабілем на польскіх нумарах.

Вядома, што на беларускім баку нас абавязвае прынцып «часовага ўвозу». Гэта звязана з невялікай аплатай (каля 3 EUR). Працэдура афармлення доўжыцца каля 15 хвілін. Дакумент, які атрымаем, тычыцца адной, канкрэтнай машыны, і мае трохмесячны тэрмін дзеяння. Пасля тэрмін на часовы ўвоз давядзецца аднавіць на чарговыя 3 месяцы.

УВАГА! Часовы ўвоз, паводле беларускіх законаў, па заканчэнні тэрміну яго важнасці трэба аддаць мытнікам. Не можна яго пазычаць іншым асобам. Калі такое адбудзецца, нас чакаюць непрыемнасці ў час чарговага перасячэння мяжы.

ВАРТА ВЕДАЦЬ: калі ўязджаем на польскі бок мяжы машынай на польскіх нумарах, то маем права без чаргі даехаць да шлагбаўма і патрапіць на паласу для машын пазначаную «UE». Іншымі словамі: абмінаем чаргу, ашчаджаем час, хутчэй і прасцей праходзім неабходныя памежныя працэдуры.

Рубрики: Граница

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах