https://www.traditionrolex.com/8
<p>Польскія наведвальнікі з'яўляюцца ў Міры штодзень. Кожную суботу і нядзелю прыязджаюць групы з Літвы, чаго яшчэ два гады таму не было. Ёсць замежныя турфірмы, якія стабільна возяць экскурсіі ў Мір—Нясвіж. Гэта адбываецца і дзякуючы таму, што замкавы комплекс актыўна папулярызуецца</p>

Такую лічбу агучыла дырэктар замкавага комплексу «Мір» Вольга Папко і патлумачыла, што абсалютны пік турыстычнай актыўнасці прыйшоўся на 2 мая. Яна падзялілася і сваімі ўражаннямі ад фотапленэру «Погляд на Мір», які нядаўна праходзіў у замку і мястэчку, членам журы якога яна з'яўлялася, паведамляе «Звязда».

300 000 наведвальнікаў — гэта азначае, што замак ад адкрыцця да закрыцця проста поўны людзей. Рухаюцца цэлыя натоўпы, і для турыстаў гэта не вельмі зручна. За мінулы месяц было 39 600 наведвальнікаў: «Уявіце сабе, — гэта насельніцтва добрага раённага цэнтра, — канстатавала дырэктар «Міра» і дадала: — Я думаю, ёсць нейкая абмежаваная лічба турыстаў, якую мы можам прыняць. Гэта 45 000 у месяц — больш не змесціцца. Мы можам запрашаць новых гасцей восенню, вясной. Але летам «поўны камплект» турыстаў нам ужо забяспечаны».

Польскія наведвальнікі з'яўляюцца ў Міры штодзень. Кожную суботу і нядзелю прыязджаюць групы з Літвы, чаго яшчэ два гады таму не было. Ёсць замежныя турфірмы, якія стабільна возяць экскурсіі ў Мір—Нясвіж. Гэта адбываецца і дзякуючы таму, што замкавы комплекс актыўна папулярызуецца. Напрыклад, літаральна пару тыдняў таму адкрылася выстава на агароджы батанічнага саду ў Варшаве — гэта вялізныя здымкі, памерамі 1,5 на 2 метры. Разам з выявамі Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу іх 45 штук. Выстава называецца «Мір і Нясвіж, адноўленыя для будучыні». Зараз вядуцца перамовы аб арганізацыі падобных фотавыстаў у Францыі і іншых краінах.

1

Увогуле ж цікавасць да замка пастаянна расце, таму на 2013 год прагназуецца ажно 300 000 турыстаў. І гэта, відавочна, будуць самыя розныя людзі, расказвае Вольга Папко:

— Прыблізна 30% наведвальнікаў замка складаюць іншаземцы. У асноўным гэта расіяне. Але ўсё ж такі беларусаў большасць. Калі раней гэта былі школьнікі і студэнты, якіх прывозілі пад прымусам, то зараз я бачу шмат сем'яў, з бабулямі, дзядулямі, з нованароджанымі дзецьмі. Праязджаючы па трасе, напрыклад, з Брэста ў Мінск або на Маскву, людзі чытаюць на ўказальніках, што трэба праехаць усяго толькі 8 кіламетраў, і завітваюць да нас.

Зусім нядаўна надрукавалі даведнік па Мірскім замку. У хуткім часе тут будзе выпушчана і серыя паштовак. «Штодзённа прадаецца некалькі маленькіх кніжачак пра Мірскі замак, — расказвае дырэктар. — У месяц атрымліваюцца сотні. Тыраж, якім будуць надрукаваны гэтыя паштоўкі, — гэта некалькі тысяч. Яны разыдуцца па ўсіх краінах свету».

2

На мінулым тыдні падведзены вынікі фотапленэру «Погляд на Мір», які ладзіўся ў замку і мястэчку побач з ім. Удалося знайсці нестандартны падыход, убачыць новыя думкі, ідэі.

3

Старшыня народнага фотаклуба «Мінск» Віталь Раковіч таксама быў членам журы фотапленэру. Ён адгукнуўся на просьбу карэспандэнта «Звязды» даць нейкія парады, як і калі лепш здымаць архітэктуру, краявіды (у прыватнасці, Мірскі замак).

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

https://www.traditionrolex.com/8