https://www.traditionrolex.com/8
<p>Марыся Тульжанкова: «Асабіста для мяне лета – гэта сезон вандровак. І ў першую чаргу этнаграфічных экспедыцый. Наша краязнаўчая арганізацыя ладзіць штогод паездкі па Гомельшчыне. Мы ставім за мэту высвятліць фальклорна-этнаграфічныя моманты нашага рэгіёну: апытваем бабулек і г. д. Гэта заўжды весела і цікава ў плане баўлення часу для моладзі, таму што экспедыцыі заўсёды суправаджаюцца лагерамі, прыгодамі»</p>

Лета – час адпачынкаў. Што рабіць, каб ён не пераўтварыўся ў шэраговае баўленне часу на канапе каля тэлевізара? Аматар актыўнага адпачынку і маршалак краязнаўчай арганізацыі «Талака» Марыся Тульжанкова распавяла, як можна цікава правесці лета, у гутарцы з карэспандэнткай радыё «Рацыя» Юліяй Сівец.

РР: Як можна было б цікава правесці лета? Можа быць, вы свае прыклады прывядзеце, што можна рабіць, каб не толькі тэлевізар глядзець.

Марыся Тульжанкова: Асабіста для мяне лета – гэта сезон вандровак. І ў першую чаргу этнаграфічных экспедыцый. Наша краязнаўчая арганізацыя ладзіць штогод паездкі па Гомельшчыне. Мы ставім за мэту высвятліць фальклорна-этнаграфічныя моманты нашага рэгіёну: апытваем бабулек і г. д. Гэта заўжды весела і цікава ў плане баўлення часу для моладзі, таму што экспедыцыі заўсёды суправаджаюцца лагерамі, прыгодамі. Мы самі гатуем. Бывае, фальклорная вандроўка зацягваецца на тыдні. Звычайна экспедыцыі суправаджаюцца жывой музыкай. Для мяне лета – перш за ўсё адпачынак актыўны і вясёлы. І да таго ж інтэлектуальны, бо этнаграфічная экспедыцыя – гэта разумовая праца. 

РР: Куды звычайна ездзіце, колькі чалавек удзельнічае? Як гэта ўсё адбываецца: вы ў палатках жывеце, ці просіце, каб вас жыхары вёсак пусцілі пераначаваць?

Марыся Тульжанкова: Па-рознаму здараецца. Колькасць удзельнікаў ад 5 да 15. Бывае і болей. Умовы розныя трапляюцца. Бывае, што просімся ў хаты. Бабулькі ў прынцыпе пускаюць. Яны яшчэ тое пакаленне, якое не вельмі агрэсіўна ставіцца да новых людзей і да гасцей. Канешне, пабойваюцца рабаўнікоў. Але калі пранікаюцца даверам, калі разумеюць, што ты прыходзіш з добрымі намерамі, то пускаюць пераначаваць. Часам просім у адміністрацыях раёнаў выдзяліць нам нейкае жытло. Бывае, начуем, як сапраўдныя турысты, у палатках.

1

РР: Можа быць, узгадаеце нейкі смешны выпадак з вандровак?

Марыся Тульжанкова: У нас быў такі выпадак: мы прыехалі ў глухую, аддаленую вёску. Фактычна яна ўжо адмірала. І нас пасялілі ў будынак былой школы. Гэта было занядбанае, закінутае памяшканне. Мы прыехалі ўначы, цямнела. Пачалася навальніца. У будынку вырубіла святло. А мы былі такія стомленыя, і нам так хацелася чаю! У нас быў металічны вялікі кубак і свечка. І ў нас атрымалася закіпяціць ваду (праўда, адносна закіпяціць) на свечцы. І мы такім чынам папілі чаю. Ну, на раніцу ўжо адрамантавалі праводку.  

Як паведаміла Марыся Тульжанкова, у межах сёлетняй этнаграфічнай вандроўкі запланавана наведванне вёсак, дзе жыхароў прыктычна не засталося, але яны захавалі нацыянальны каларыт і аўтэнтыку. Этнаграфічная экспедыцыя пройдзе па Брагінскім раёне.

2

https://www.traditionrolex.com/8