https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сучасныя мэтры беларускай літаратуры, сярод якіх Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, прынялі ўдзел у фотасесіі, дзе пераўтварыліся ў папулярных персанажаў з беларускіх народных міфаў, казак і легенд: Бая, Дамавіка, Лесавіка, Зюзі, Жыжаля ды іншых</p>

Сучасныя мэтры беларускай літаратуры, сярод якіх Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, прынялі ўдзел у фотасесіі, дзе пераўтварыліся ў папулярных персанажаў з беларускіх народных міфаў, казак і легенд: Бая, Дамавіка, Лесавіка, Зюзі, Жыжаля ды іншых, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Вынікам праекта пад назвай «Першапачатак» стала фотавыстава, якая была прадстаўлена ў Беларускім доме ў Варшаве. Праект мусіць зацікавіць вуснай народнай творчасцю, традыцыямі продкаў ды нацыянальнай літаратурай. 

Па словах ініцыятара і каардынатара праекта Ірыны Хадарэнкі, яго мэтай з'яўляецца прыцягненне ўвагі да пісьменнікаў і дзейнасці Саюза беларускіх пісьменнікаў:

– Мы прэзентуем шэраг нашых літаратараў у такім незвычайным ракурсе з улікам таго, што дзейнасць кожнага пісьменніка звязана з фальклорам. Паўстала думка, што можна іх прэзентаваць у казачным выглядзе пры дапамозе фотаздымкаў, насценнага календара, які зараз рыхтуецца, а пакуль мы маем выставу з выявамі пісьменнікаў. 

Праект прымеркаваны да юбілею – 80-годдзя найстарэйшай творчай арганізацыі Беларусі – Саюза беларускіх пісьменнікаў.

1

2

3

4

5

6

Выставу ў Беларускім доме ў Варшаве можна будзе наведаць да пачатку ліпеня. Увосені яе змогуць паглядзець мінчане ды госці Мінска.

Вікторыя Сцепановіч

Фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8