<p>Фінскаму гледачу будуць прадстаўлены творчыя калектывы і музеі Беларусі</p>

Фінскаму гледачу будуць прадстаўлены творчыя калектывы і музеі Беларусі, паведамляе Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

У прыватнасці, жыхары і госці Хельсінкі ўбачаць спектакль студыі «ТрыТформаТ», іх увазе таксама будзе прадстаўлена выстаўка кніжных навінак выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, прэзентацыя музея-запаведніка «Нясвіж», выстаўка «Над Іматрай» з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Перад фінскімі гледачамі таксама выступіць фальклорная група «Купалінка».