<p>Бясплатны уваход маюць наведвальнікі, якія будуць апрануты ў поўны народны строй</p>

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае дзяцей і дарослых на мерапрыемства «Сонцаварот» – свята ў гонар летняга сонцастаяння, якое адбудзецца 21 чэрвеня з 18.00 да 23.00.

Асноўная ідэя мерапрыемства – сцвярджэнне і актуалізацыя святкаванняў русальна-купальных і сёмушных традыцый сярод сучасных беларусаў.

Падчас свята кожны наведвальнік пазнаёміцца з народнымі русальна-купальскімі і сёмушнымі традыцыямі беларусаў, паўдзельнічае ў гульнях, забавах, карагодах, конкурсах, спевах. Будзе дзе душы разгуляцца! Адметная рыса мерапрыемства – этнадыскатэка – беларускія народныя танцы «Лявоніха», «Кракавяк», «Падэспань», «Млын», «Ва саду л»і, «Грачанікі», «Верабей», «Гапак», «Мільён», «101», «Полька з камандамі» і інш.

Падчас свята Вас чакаюць:

  • майстар-клас па пляценню вянкоў;
  • дэфіле–прэзентацыя народных строяў;
  • выступленні фальклорных калектываў «Страла», «Рада», «Талака», «Кроса», «Этнасуполка» кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

 

Кожны наведвальнік зможа:

  • паўдзельнічаць у конкурсе сярод наведвальнікаў па намінацыях «Традыцыйны строй», «Строй–рэканструкцыя», «Русальны вянок», «Дзявіца–краса ? доўгая каса», «Русальны строй»;
  • убачыць канцэртную праграму фальклорных гуртоў Міншчыны;
  • павадзіць карагоды вакол вогнішча;
  • набыць розныя прысмакі ў «Беларускай карчме» і лепшыя сувеніры ў народных майстроў.

 Кошт квіткоў ? 55 000 бел.руб. праз www.kvitki.by

Бясплатны уваход маюць наведвальнікі, якія будуць апрануты ў поўны народны строй, дзеці дашкольнага ўзросту

 Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 20.00. Каса працуе  з 10.00 да 17.20.

Шаноўныя наведвальнікі!

Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна пагодных умоў.