https://www.traditionrolex.com/8
<p>Транспамежны велапрабег «Еўропа без межаў» пройдзе праз Гродна і завяршыцца ў Лідзе. Агульная працягласць трасы складзе 624 кіламетры</p>
Транспамежны велапрабег «Еўропа без межаў» пройдзе праз Гродна і завяршыцца ў Лідзе. Агульная працягласць трасы складзе 624 кіламетры, паведамляе «Твой Стыль».

Задачай велапрабегу з'яўляецца прыцягненне ўвагі да праблемы пераезду межаў на роварах, у асаблівасці да розніц у заканадаўстве і яго інтэрпрытацыі памежнікамі.

Траса будзе праходзіць праз  Беласток, Гродна, Вільню. Удзел у велапрабегу возьмуць 44 раварысты з трох краін: Польшчы, Беларусі і Літвы. Штодзень яны будуць праязджаць каля 56 кіламетраў.

Велапрабег стартуе 27 чэрвеня з Брэста. 2 чэрвеня раварысты даедуць да Гродна, дзе змогуць адпачыць і паглядзець горад. Адтуль накіруюцца ў Літву. Фініш запланаваны на 7 ліпеня ў Лідзе.

Першы міжнародны велапрабег арганізуюць Гарадскі цэнтр спорту і адпачынку (MOSiR) у Мендзыжэцу Падляшскім (праз гэты горад пройдзе прабег), Агенцтва развіцця Мендзыжэца і пяць роварных клубаў з трох краін. Ідэю прабега падтрымаў вядомы беларускі раварыст, алімпійскі чэмпіён і чэмпіён свету 70-х гадоў Уладзімір Камінскі.

Падрабязную праграму велапрабегу глядзіце тут.

Паводле dziennikwschodni.pl

https://www.traditionrolex.com/8