https://www.traditionrolex.com/8
<p>На экспазіцыі будзе прадстаўлена фатаграфія, жывапіс і тэкстыльнае мастацтва творчай суполкі «Лімбус», якая складаецца з пяці шведскіх мастачак: Ірыны Хаўска, Анікі Цёрн Легцінс, Алены Поруп, Анэтэ Андэрсан, Сесіліі Ліндбург<strong></strong></p>

На экспазіцыі будзе прадстаўлена фатаграфія, жывапіс і тэкстыльнае мастацтва творчай суполкі «Лімбус», якая складаецца з пяці шведскіх мастачак: Ірыны Хаўска, Анікі Цёрн Легцінс, Алены Поруп, Анэтэ Андэрсан, Сесіліі Ліндбург.

Усе мастачкі прадставяць сваю творчасць розных перыядаў і кірункаў, паведамляе «Звязда».

Але аб'ядноўвае іх кранальныя фотаздымкі, карціны і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва адна рыса: яны быццам бы хочуць гендарнай роўнасці (то бок хочуць быць пачутымі), але адначасова хочуць заставацца чуллівымі, мяккімі жанчынамі. Прынамсі, гэта становіцца зразумелым з іх творчасці. Свежыя, халодныя колеры, ледзь прыкметныя мазкі і штрыхі, тонкія лініі — усё гэта відавочна стваралі жаночыя рукі. Альбо вось графічныя напаўпразрыстыя, з выразным экзістэнцыяльным пасылам карціны Сесіліі Ліндбург — таксама, бясспрэчна, справа рук жанчыны. Хаця, магчыма, без подпісу адрозніць жаночую творчасць ад мужчынскай будзе складана — у нашым свеце ўсё так перамяшалася... Разабрацца ва ўсёй гэтай гендарнай неразбярысе дапамогуць, мажліва, спецыяльныя лекцыі-абмеркаванні, якія мяркуецца правесці падчас працы выставы.

Да ўдзелу будуць запрошаны беларускія мастакі, якім прапануецца выказацца на тэму ўплыву жанчын-мастачак на творчыя працэсы, што адбываюцца ў сучасным грамадстве. Дарэчы, цікава, што адна з мастачак шведскай суполкі «Лімбус» мае беларускія карані. Ірына Хаўска вучылася ў Наваполацкай мастацкай школе і Віцебскім дзяржаўным педагагічным універсітэце на мастацка-графічным факультэце. Сёння ўсе мастачкі суполкі з'яўляюцца членамі Саюза мастакоў Швецыі.

Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ

https://www.traditionrolex.com/8