https://www.traditionrolex.com/8
<p>Пры паспяховай рэалізацыі праекта жыхары Падляшша пабачаць выставу ўжо ў наступным годзе</p>

Жыхарам Падляшша прадставяць сучаснае беларускае Палессе, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Фотавыставу плануе правесці Польскі Інстытут у Мінску. Ідэя нарадзілася ў час арганізацыі ў Беларусі вернісажу вядомага польскага фотамастака Томаша Тамашэўскага, паведаміў намеснік дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі:

- Раней былі паказаны здымкі Зоф'і Хаментоўскай, таксама з Палесся, але гэта архіўныя здымкі з 30-х гадоў ХХ стагоддзя. Плануем новы праект, які паказаў бы сучаснае Палессе: з Мінска ў кірунку Пінска. Гэта супольны беларуска-польскі праект, у які запросім фатографаў з Польшчы і Беларусі, каб зрабіць фатаграфічны пленэр і задакументаваць увесь гэты рэгіён.

Пры паспяховай рэалізацыі праекта жыхары Падляшша пабачаць выставу ўжо ў наступным годзе.

 

https://www.traditionrolex.com/8